26 красавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Дзянісаў: «Cёння мяне, заўтра вас»

14
Алесь Дзянісаў: «Cёння мяне, заўтра вас»
АЛЕСЬ ДЗЯНІСАЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ИВАН МЕЖУЙ

Улады сталі выкарыстоўваць новы метад барацьбы з вольнымі музыкамі.

Гарадзенскі музыка пракаментаваў пастанову мастацкай рады пры Менгарвыканкаме, якая прызнала нізкім ягоны ўзровень выканання.

У інтэрв'ю tuzinfm.by адзін з лідараў групы «Дзецюкi» Алесь Дзянісаў заявіў:

– Ёсць у народзе прымаўка: калі сабаку няма чаго рабіць, то ён яйцы ліжа. Здаецца, калі чыноўнікам няма чаго рабіць, то яны збіраюцца на пасяджэнні. Для разбору творчасці маёй сціплай асобы таварыш Скалабан і прадстаўнікі Менгарвыканкама стварылі цэлую камісію! Страцілі час і народныя грошы, але не прапусцілі на сцэну цяперашняе бескультурнае чмо. Народ можа спаць спакойна!

Я збянтэжаны і разгублены. Не ведаю, як і рэагаваць. З аднаго боку, мяне выкраслілі са «экстрэмістаў», што добра. Бо я стараюся не жадаць нікому зла. Тым больш кагосьці застрэліць або падарваць. З іншага боку, гучнае і грознае «экстрэміст» замянілі на нейкага «няўмеху». Трохі крыўдна.

Не, я ні на што не прэтэндую. Я не Андрэа Бачэлі і Джо Сатрыяні ў адным флаконе. Але спадзяюся, што такія сядзелі ў камісіі. Спадзяюся, што ў найбліжэйшы час мы пазнаёмімся з творчасцю менскіх ідэолагаў, якія зробяць цяперашняе культурна-відовішчнае мерапрыемства. Спадзяюся, што яны запішуць такі музычны альбом, што ўсе сабакі, на радасці, адкусяць сабе яйцы!

Я не веру ў самы сумленны і справядлівы. Справу Сяргея Будкіна мяркую правальнай з самага пачатку. Але нельга маўчаць. Бо ствараецца прэцэдэнт. Абкочваецца новы механізм забаронаў. Цалкам нявінны. Ніякай палітыкі. Нізкі мастацкі ўзровень. Кропка. Магчыма, заўтра, каб прызнаць «нізкі мастацкі ўзровень» мерапрыемства або ўвогуле творчасці якогась музыкі, будуць запрашаць выкладчыкаў з Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сапраўды вядомых і паважаных у музычным свеце. І яны прагаласуюць як трэба, таму што не захочацца губляць сваё месца перад пенсіяй...

Сёння мяне, заўтра – вас. Гэта – калегам у цэху. А ўсім астатнім – найвышэйшага мастацкага ўзроўню на музычных мерапрыемствах!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках