26 красавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскіх грыбнікоў дэпартавалі з Беларусі на пяць гадоў

9
Украінскіх грыбнікоў дэпартавалі з Беларусі на пяць гадоў

Грамадзяне Украіны збіралі грыбы і ягады і выпадкова парушылі мяжу.

З паведамленняў з Пінскага памежнага атраду, на тэрыторыі Палескага лясгаса, за 600 мераў ад мяжы, памежны патруль затрымаў 47-гадовага жыхара ўкраінскай вёскі Дроздынь. З ягоных тлумачэнняў ён парушыў мяжу для збору ягад. Тое ж самае патлумачыла ўкраінка, якую затрымалі ля вёскі Дзяраўная Столінскага раёна. Жанчына незаконна перасякла мяжу і збірала ягады, піша media-polesye.by.

Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік Пінскага памежнага атрада Міхаіл Бут-Гусаім, праігнараваўшы законны спосаб збору дароў лесу на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Альманскія балоты», грамадзяне Украіны цяпер не хутка атрымаюць магчымасць наведаць беларускую тэрыторыю: ім вынесена папярэджанне з дэпартацыяй тэрмінам на пяць гадоў.

Зачастую грамадзяне Украіны, парушыўшы правілы знаходжання, робяць спробы да незаконных спосабаў перасячэння мяжы, як правіла, у абыход пунктаў пропуску. Аднак памежнікі затрымліваюць іх і прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў з дэпартацыяй або без яе. Можна ўсяго гэтага пазбегнуць. Для гэтага трэба звярнуцца ў найбліжэйшае аддзяленне грамадзянства і міграцыі МУС РБ. Спецыялісты гэтых падраздзяленняў аформяць рэгістрацыю альбо выдадуць дублікат міграцыйнай карты ў выпадку страты, альбо аформяць неабходныя дакументы ў іншых сітуацыях.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках