27 красавiка 2024, Субота, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Датэрміновыя выбары прэзідэнта і парламента - выхад з крызісу

71
Датэрміновыя выбары прэзідэнта і парламента - выхад з крызісу

Апазіцыя патрабуе правядзення датэрміновых выбараў пад міжнародным кантролем.

Толькі сапраўды абраная народам і падкантрольная яму ўлада здольная правесці даўно наспелыя рэформы і вывесці краіну з крызісу.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, прынятай 21 ліпеня. Прыводзім тэкст дакумента цалкам:

Заява Рады БНК

«Датэрміновыя сумленныя выбары прэзідэнта і парламента - адзіны шлях выхаду з крызісу»

Рада БНК патрабуе ад рэжыму правядзення датэрміновых сумленных выбараў парламента і прэзідэнта пад міжнародным кантролем.

Беларускі народ стаміўся ад «выбарчых» фікцый з загадзя вызначанымі вынікамі, якія замест сумленных выбараў рэгулярна праводзіць рэжым. У выніку адукацыйны ўзровень і інтэлектуальны патэнцыял цяперашняй улады, асабліва яе кіраўніка, істотна ніжэйшы за ўзровень адукацыі і інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. Бяздарныя і незаконныя кіраўнікі загналі краіну ў глыбокі крызіс.

Толькі сапраўды абраная народам і падкантрольная яму ўлада здольная правесці даўно наспелыя рэформы і вывесці краіну з крызісу. Мы поўныя рашучасці і надалей ціснуць на рэжым, каб прымусіць яго вярнуць народу скрадзеныя сапраўдныя выбары.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках