26 красавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук кідаўся на мінакоў з нажом: два чалавекі пацярпелі

6
Мянчук кідаўся на мінакоў з нажом: два чалавекі пацярпелі

25-гадоваму мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 25-гадовага менчука, які з нажом напаў на двух мужчын, паведамляецца на сайце ГУУС Менгарвыканкама.

На адной са сталічных вуліц у мужчыны праз малазначную падставу паўстаў канфлікт з двума мінакамі.

«Каб працягнуць, ён дастаў з сумкі нож і пачаў кідацца на гэтых мужчын. Аднаму зламыснік глыбока парэзаў руку, другога ўдарыў. У канфлікт умяшаліся супрацоўнікі АМАП. Яны затрымалі хулігана і надалі першую медыцынскую дапамогу пацярпелым, а пасля перадалі іх работнікам хуткай дапамогі», - паведамілі ў ГУУС.

Таксама праваахоўнікі адзначаюць, што затрыманы быў раней судзімы. За ўчыненне асабліва злоснага хуліганства ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.339 КК Беларусі. Яго санкцыя прадугледжвае максімальнае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках