26 красавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Украіны пацвердзілі, што пазбавілі Саакашвілі грамадзянства

7
Улады Украіны пацвердзілі, што пазбавілі Саакашвілі грамадзянства
Міхаіл Саакашвілі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Экс-прэзідэнта Грузіі пазбавілі ўкраінскага грамадзянства праз фальшывыя звесткі ў анкеце.

У Дзяржаўнай міграцыйнай службе пацвердзілі ТСН, што экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі пазбавілі ўкраінскага грамадзянства.

Ва ўстанове паведамілі, што пастанова прынятая на аснове п 2 арт 19 закона "Аб грамадзянстве". Адзначаецца, што ён паказаў фальшывыя звесткі ў анкеце.

У Дзяржаўнай міграцыйнай службе патлумачылі, што ў дакументах, якія запаўняў былы старшыня Саакашвілі для атрымання ўкраінскага грамадзянства, было паказана, што ён не знаходзіцца пад следствам ва Украіне ці за яе межамі, але на тэрыторыі Грузіі ён быў завочна арыштаваны.

Нагадаем, што грамадзянства Саакашвілі атрымаў у траўні 2015 года, калі быў прызначаны на пасаду старшыні Адэскай аблдзяржадміністрацыі. 7 лістапада 2016 гады ён заявіў, што падае ў адстаўку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках