26 красавiка 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрась Беленькі: У беларусаў больш еўрапейская гісторыя адрозна ад РФ

11
Юрась Беленькі: У беларусаў больш еўрапейская гісторыя адрозна ад РФ
Юрась Беленькі

Беларусы ўжо даўно не трымаюцца за савецкія сімвалы.

Намеснік старшыні Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Юрась Беленькі распавёў «Радыё Рацыя», ці застаецца Беларусь «савецкай» краінай.

Не так даўно ў Польшчы дэпутаты Сэйма ўхвалілі папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму альбо іншага таталітарнага ладу ў назвах будынкаў і аб'ектаў. Тым часам, у Беларусі савецкая мінуўшчына - на кожным кроку, і адмаўляцца ад яе ўлады не мерацца.

- Я не мяркую, што беларусы трымаюцца за савецкія сімвалы, бо не трэба блытаць людзей з палітычным рэжымам. А беларускі рэжым вытворны ад маскоўскага, і фактычна з'яўляецца выканаўцам палітычнай волі Крамля. Тым часам, самі беларусы маюць больш еўрапейскую гісторыю і традыцыі адрозна ад усходніх суседзяў, якія шмат гадоў жылі побач і маюць падобны менталітэт, але цяпер рэалізуюць іншую палітыку.

- Мяркуеце, што маладая Беларусь ужо развіталася з савецкай мінуўшчынай?

- Я веру, што калі б былі справядлівыя выбары, то беларусы выказаліся гэтак жа, як украінцы, літоўцы ці латвійцы. Можа быў бы нейкі адсотак карэкцыі з улікам таго, што на тэрыторыі Беларусі дастаткова людзей, якія яшчэ жывуць савецкай мінуўшчынай. Але, думаю, абсалютная большасць прагаласавала б у адпаведнасці з тым, як і мае быць для цывілізаванай нацыі, якая хоча дабра сабе і добрай будучыні. А камуністычная сімволіка - гэта ўжо мінуўшчына. Сімвалы чалавеканенавісніцкіх рэжымаў не трэба ўслаўляць, іх трэба забыць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках