26 красавiка 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі дырэктарку турфірмы «Каліпса Тур»

5
У Менску затрымалі дырэктарку турфірмы «Каліпса Тур»

Кіраўніцу турфірмы падазраюць ва ўчыненні махлярства ў асабліва значнай суме.

Распачатая крымінальная справа, жанчына затрыманая. Пра гэта tut.by распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Па падазрэнні ва ўчыненні махлярства ў асабліва значнай суме ў Менску затрымана кіраўніца ТАА "Каліпса-Тур". Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку маніпуляцый з продажам тураў кіраўніца завалодала грашыма грамадзян. Цяпер з затрыманай працуюць сталічныя следчыя», - паведаміла прадстаўніца ведамства.

Крымінальная справа распачатая паводле ч. 4 арт. 209 (Махлярства ў асабліва значнай суме) КК Беларусі ў матэрыялах Кастрычніцкага РУУС Менска. Ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Нагадаем, у пачатку ліпеня ў міліцыю звярнуліся людзі і распавялі пра тое, што ў ТАА «Каліпса Тур» прадалі туры за мяжу, але туры не адбыліся. Між іншым, гаворка ішла пра паездкі ў Гішпанію, Грэцыю, Егіпет, Турцыю, Чэхію, Балгарыю і Кіпр.

У міліцыі паведамлялі пра 70-80 пацярпелых, але не выключалі, што іх колькасць можа павялічыцца да 300 чалавек.

«На гэты момант у следства ёсць некалькі дзясяткаў заяў», - адзначыла Юлія Ганчарова.

На мінулым тыдні кліентам «Каліпса Тур» пачалі вяртаць грошы за сарваныя паездкі, аднак пра масавыя выплаты размова не ішла.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках