9 траўня 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: Парады будзем праводзіць у Менску

26
Мінабароны: Парады будзем праводзіць у Менску
Фота: onliner.by

Міністэрства адказала на патрабаванне беларусаў «грымець зброяй» за межамі сталіцы.

Пасля таго як танк, які страціў кіраванне, збіў у горадзе слуп і дрэва, ініцыятыўныя грамадзяне Менска склалі петыцыю з просьбай скасаваць правядзенне парадаў у сталіцы. 9297 чалавек паставілі свае подпісы пад дакументам. Сёння прыйшоў афіцыйны адказ з Міністэрства Абароны на заяву грамадзян, паведамляе tut.by. Калі коратка - парадам быць.

Яшчэ ў перыяд збору подпісаў прадстаўнікі МА каментавалі патрабаванні грамадзян. Усе адказы высокіх вайсковых чыноў зводзіліся да адной думкі: парады выконваюць важную ролю ў выхаванні пачуцця гонару за сваю краіну, а эканамічная складнік не мае значэння.

Патрабаванні петыцыі зводзіліся да таго, што правядзенне парадаў з выкарыстаннем цяжкай вайсковай тэхнікі неабходна перанесці на спецыяльныя палігоны. Танкі псуюць асфальт і ствараюць транспартны калапс у цэнтры горада і на асноўных магістралях.

Міністэрства абароны даслала афіцыйны адказ на прэтэнзіі грамадзян. Там мяркуюць, што пастанову аб правядзенні парадаў у горадзе падтрымлівае пераважная колькасць грамадзян Беларусі, а перанос свята прывядзе да значнага павелічэння выдаткаў на яго правядзенне.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках