26 красавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы прычыны наезду танка на слуп у Менску

90
Названы прычыны наезду танка на слуп у Менску
ФОТА: CITYDOG.BY

Падпалкоўнік танкавых войскаў у адстаўцы прааналізаваў дзеянні механіка-кіроўцы.

Учора ў Менску адбылася аварыя з танкам Т-72Б. Са слоў відавочцаў, баявая машына наганяла асноўную калону, рухаючыся з боку вуліцы Філімонава ў напрамку Валгаградскай.

У нейкі момант механік-кіроўца танка пачаў скідаць хуткасць, і Т-72Б у раёне станцыі метро «Маскоўская» ўрэзаўся ў дрэва і знёс ліхтарны слуп.

Здарэнне выклікала шырокі грамадскі рэзананс, і tut.by, каб разабрацца ў прычыне ДТЗ, звярнуўся па каментар да былога вайсковага спецыяліста.

Падпалкоўнік у адстаўцы, які раней эксплуатаваў баявыя машыны, у тым ліку танкі Т-72 розных мадыфікацый, выказаў здагадку, што калі за прычынай аварыі не стаіць тэхнічная няспраўнасць, то віной ДТЗ маглі стаць памылковыя дзеянні мехвода.

Хутчэй за ўсё, механік-кіроўца больш чым трэба заціснуў правы фрыкцыён, і распачаў спробу павароту, напэўна, хацеўшы выраўнаваць танк у паласе.

Каб зрабіць такі манеўр, трэба было выціскаць больш плаўна і не на такой хуткасці. Язда на вялікіх хуткасцях па асфальце даволі небяспечная для 44-тонай баявой машыны, асабліва калі асфальт - мокры. У гэтых умовах баявая машына паводзіць сябе «як карова на лёдзе».

Таксама падпалкоўнік запасу не выключыў магчымасць рэзкага пагаршэння самаадчування механіка-кіроўцы. Мінабароны пакуль не назвала афіцыйную прычыну аварыі, таму мы можам толькі выказаць здагадку, што магло адбыцца.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках