26 красавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія дэсантнікі паабяцалі быць інтэлігентнымі і не купацца ў фантанах

12
Беларускія дэсантнікі паабяцалі быць інтэлігентнымі і не купацца ў фантанах
Фота: onliner.by

А суддзём на «сямейным свяце» ПДВ у Менску стане скандальны дэпутат Марзалюк.

У Беларусі 29 ліпеня адзначыць Дзень дэсантніка (звычайна адзначаецца 2 жніўня ў гадавіну першай высадкі савецкага дэсантнага падраздзялення пад Варонежам).

У Менску на ўзбярэжжы Свіслачы побач з Палацам спорту пройдзе фестываль «Рыцары неба».

У рамках фестывалю запланаваны турнір ручнога бою, выстава вайсковай тэхнікі, дэманстрацыя наземных практыкаванняў для скачкоў з парашутам, «прыцэльныя» скачкі з парашутам на абмежаваную пляцоўку, высадка парашутыстаў на ваду з «навучальным боем», а таксама розныя музычныя выступы і конкурс «Міс Дэсантура».

«Дэпутат» «палаты прадстаўнікоў» і былы генеральны прадусар тэлеканала «Беларусь-1» Міхаіл Мілаванаў выступіць на свяце дэсантнікаў у ролі «менскага рыцара Міхаіла», а «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў» Ігар Марзалюк - у ролі суддзі ў конкурсах вайсковых тыпаў спорту.

Арганізатары заявілі агенцтву «Мінск-Навіны», што хочуць зрабіць фестываль «сямейным святам»:

«Мы хочам паказаць, што нашы байцы і абаронцы - людзі інтэлігентныя і прыстойныя, п'янымі ў фантанах не купаюцца».

На Дзень дэсантніка нярэдка здараюцца канфлікты былых вайскоўцаў паміж сабой і з мірнымі жыхарамі. У апошнія гады на Дзень дэсантніка фантаны ахоўвае міліцыя і АМАП, але ўдзельнікі свята ўсё адно прарываюцца і купаюцца ў іх.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках