27 красавiка 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі можа вярнуцца ва Украіну таемнымі сцежкамі

5
Саакашвілі можа вярнуцца ва Украіну таемнымі сцежкамі
Міхаіл Саакашвілі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Экс-прэзідэнт Грузіі сцвярджае, што ў яго ёсць "шмат розных магчымасцяў" для вяртання ва Украіну.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю "Украинской правде".

"Калі будзе трэба мая прысутнасць на месцы, я буду прысутнічаць на месцы. Не праблема. Яшчэ раз кажу: у часы Януковіча я прыехаў насуперак яго забаронам. Я прыехаў і заехаў сюды", - адзначыў ён.

Таксама палітык пажартаваў, што гатовы жыць "у транзітнай зоне аэрапорта Барыспаль".

"Там зроблены добры рамонт, мой сябар там дырэктар. Я спадзяюся, што ён знойдзе мне зацішнае месца", - сказаў экс-прэзідэнт Грузіі.

Пры гэтым ён запэўніў, што "знойдзе магчымасці" для прыезду ў краіну.

"Няма такога кантролю, як яны думаюць. Я са шматлікімі на сувязі ва ўкраінскай службе. Я - былы ўкраінскі памежнік. Няхай ён (прэзідэнт Пятро Парашэнка) пра гэта не забывае. Я ведаю ўсе ўваходы і выхады ва Украіне", - падкрэсліў Саакашвілі.

26 ліпеня Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны паведаміла, што Парашэнка выдаў указ пра страту ўкраінскага грамадзянства Саакашвілі праз ілжывыя звесткі, якія ён паказаў пры атрыманні грамадзянства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках