26 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Саакашвілі трэба навучыцца паважаць краіну, якая дала яму прытулак

40
Портнікаў: Саакашвілі трэба навучыцца паважаць краіну, якая дала яму прытулак
Віталь Портнікаў

Экс-прэзідэнту Грузіі не варта помсціць Украіне.

Помста прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку з боку экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, які страціў украінскае грамадзянства, пагражае падтрымцы, якую ў ЗША даюць Украіне.

Пра гэта палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў заявіў у калонцы для espreso.tv.

«Толькі так нельга кваліфікаваць заяву былога грузінскага прэзідэнта аб рацыі Дональда Трампа (прэзідэнта ЗША - заўвага) у пытанні аб умяшанні ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Саакашвілі нават кажа пра «брудныя гульні, пачатыя некаторымі ўкраінскімі алігархічнымі коламі», - напісаў ён.

Портнікаў успрымае заяву экс-прэзідэнта Грузіі як помсту прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.

«Але ён помсціць Украіне. Саакашвілі, напэўна, думае, што такім чынам зверне на сябе ўвагу Трампа, але ў сваім эгацэнтрызме ён пагражае той падтрымцы, якую амэрыканцы даюць Украіне», - мяркуе ён.

Са слоў аглядальніка, плату, якую Украіна, на думку Саакашвілі, нібыта мае заплаціць за «некампетэнтнасць сваіх лідараў і таемныя гульні», будуць рабіць простыя украінцы, якія бароняць сваю краіну і маюць патрэбу ў падтрымцы - перш за ўсё вайсковай.

«Саакашвілі мае поўнае права абараняць свае правы і палітычную рэпутацыю - і ў судах, і ў СМІ. Але яму трэба навучыцца ставіць дзяржаўныя інтарэсы вышэй за ўласныя амбіцыі ды паважаць краіну, якая дала яму прытулак у цяжкія для яго часы, нават калі ён пасварыўся з прэзідэнтам гэтай краіны», - заявіў Портнікаў.

26 ліпеня Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны паведаміла, што Парашэнка выдаў указ пра страту ўкраінскага грамадзянства Саакашвілі праз хлуслівыя звесткі, якія ён падаў пры атрыманні грамадзянства. Так, не паведаміў, што на тэрыторыі Грузіі ён завочна арыштаваны.

Саакашвілі заявіў, што пастанова з'яўляецца вынікам «умовы» паміж «алігархічнымі кодламі» Парашэнкі і былога прэм'ера Грузіі Бідзіны Іванішвілі.

27 ліпеня на Майдане Незалежнасці у Кіеве прайшло веча ў падтрымку Саакашвілі. Падчас веча адвакат Павел Багамазаў паведаміў, што ўказ пра страту Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства будзе абскарджаны.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках