5 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хаўрус з Расеяй – гэта вайна і галеча»

19
«Хаўрус з Расеяй – гэта вайна і галеча»

Рух салідарнасці «Разам» падтрымаў правядзенне 8 верасня Акцыі папярэджання пад лозунгам «За мірную Беларусь!»

Толькі разам мы зможам выратаваць нашу краіну ад чужых войнаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве руху «Разам», прынятай 27 ліпеня. Сайт Беларускага нацыянальнага кангрэсу bnknews.org прыводзіць яе тэкст:

Мы падтрымліваем заяву Сейма руху салідарнасці «Разам» ад 25 лютага «Не – манеўрам чужых войскаў на нашай зямлі» і мяркуем недапушчальным правядзенне супольных ваенных вучэнняў з Расеяй, якая з'яўляецца краінай-агрэсаркай у дачыненні да дзяржаваў, з якімі Рэспубліка Беларусь мае партнёрскія стасункі, – Грузіі і Украіны.

Небяспека знаходжання расейскіх войскаў на беларускай зямлі ўсё больш усведамляецца грамадзянамі Беларусі. Сведчаннем гэтага з'яўляюцца заявы розных палітычных партыяў і рухаў, і пратэставыя акцыі супраць манеўраў і знаходжання расейскіх ваенных базаў на нашай тэрыторыі.

Мы падтрымліваем Заяву Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу «За мірную Беларусь!» ад 21 ліпеня і заклікаем беларусаў да самага актыўнага ўдзелу ў Акцыі папярэджання магчымай агрэсіі, якая адбудзецца ў дзень Беларускай вайсковай славы – 8 верасня а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менска. Мы таксама падтрымліваем ініцыятыву Рады БНК прыняць Прысягу волі ўдзельнікамі Акцыі.

Заклікаем усе беларускія партыі і рухі, грамадзянаў Беларусі далучыцца да акцыі 8 верасня ў Менску і прыняцця прысягі.

Разам мы пазбавім Беларусь ад чужых войскаў і чужых войнаў. Хаўрус з Расеяй – гэта вайна і галеча!

Рух «Разам» таксама заклікаў беларусаў замежжа падтрымаць пратэст супраць правядзення вучэнняў «Захад – 2017»:

– Сябры і прыхільнікі руху салідарнасці «Разам» у Менску заклікаюць прадстаўнікоў беларускіх дыяспараў ва ўсім свеце прынцыпова выказацца за незалежную і дэмакратычную Беларусь у сродках масавай інфармацыі, у тым ліку 25 жніўня, у дзень надання Даклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага акту, а таксама правесці ў краінах свайго пражывання вулічныя акцыі 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, пад лозунгамі «Свабоду палітвязням!» і «Не – манеўрам чужых войскаў на нашай зямлі!»

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках