19 красавiка 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў «нарабіў» запазычанасцяў

16
Лукашэнка зноў «нарабіў» запазычанасцяў

Замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі з пачатку года вырасла на 14,2% да $15,6 млрд.

Замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 ліпеня 2017 года склала $15,6 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $1,9 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 14,2%, паведамляе interfax.by са спасылкай на міністэрства фінансаў Беларусі.

Паводле звестак Мінфіна, за студзень-чэрвень 2017 года Беларусь прыцягнула замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму $2 млрд 404 млн. У тым ліку прыцягнута $1,4 млрд за кошт размяшчэння еўрааблігацый, $600 млн крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), $247,2 млн крэдытаў урада і банкаў Расейскай Федэрацыі, $83,5 млн крэдытаў банкаў Кітая, $70,4 млн - крэдытаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР), $2,9 млн - Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Выплата замежнай дзяржаўнай запазычанасці з пачатку года склала $508 млн, у тым ліку $117,2 млн - банкам КНР, $182,1 млн - ураду РФ, $176,6 млн - ЕФСР, $31,2 млн – МБРР $0,7 млн - ЗША, $0,2 млн - ЕБРР.

Унутраная дзяржаўная запазычанасці паводле стана на 1 ліпеня 2017 года склала Br9,6 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на Br0,7 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 6,6%.

За студзень-чэрвень размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб і фізічных асоб на суму $406,7 млн, кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаблігацый для юрыдычных асоб і фізічных асоб на суму $849,1 млн і Br60,5 млн.

Усяго дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 ліпеня 2017 года склала Br39,7 млрд і павялічылася з пачатку года на Br2,7 млрд, або на 7,4%.

Як паведамлялася, на 1 студзеня 2017 года замежная дзяржаўная запазычанасць Беларусі склала $13,6 млрд і вырасла за 2016 год на 9,6%, унутраная дзяржаўная запазычанасць дасягнула Br10,2 млрд, павялічыўшыся за год на 5%.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках