25 красавiка 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрабаванне да ПА АБСЕ: Вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

5
Патрабаванне да ПА АБСЕ: Вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

Форум «Свабоду палітвязням» прыняў зварот да прадстаўнікоў АБСЕ, якія знаходзяцца ў Менску.

Форум «Свабоду палітвязням» прыняў зварот з патрабаваннем вызваліць 8 чалавек, якія несправядліва пакараныя пазбаўленнем волі, паведамляе «Новы Час».

Адозва з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі будзе накіраваная дэпутатам Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Камітэт палітычных пытанняў і дэмакратыі Рады Еўропы, спецдакладчыку ААН у правах чалавека Міклаша Харашці і пасольствам замежных краін.

Удзельнікі пасяджэння Форуму не хаваюць, што прымеркавалі падпісанне заявы да сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая неўзабаве распачнецца ў Менску, каб максімальна павялічыць шансы быць пачутымі. На іх думку, еўрачыноўнікі не павінны заплюшчваць вочы на рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да актывістаў, ахвяраваць дэмакратычнымі каштоўнасцямі дзеля наладжвання дыялогу з беларускімі ўладамі.

Паводле заявы Форума «Свабоду палітвязням», зыходзячы з крытэрыяў ПАСЕ, палітвязнямі таксама з’яўляюцца Міхаіл Жамчужны, Зміцер Паліенка (першых двух афіцыйна прызнаюць беларускія праваабаронцы), Алесь Юркойць, Тарас Аватараў, Аляксей Жалноў, Ілля Валавік, Зміцер Цехановіч, Ірына Моцная.

Таксама аўтары дакумента нагадваюць, што крымінальныя справы ў дачыненні да патрыётаў, якіх напрыканцы чэрвеня вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, не спыненыя.

У заяве вылучана патрабаванне поўнага і неадкладнага вызвалення ўсіх палітзняволеных, ды спынення іх крымінальнага пераследу.

Таксама ў заяве ўтрымліваецца просьба да дэпутатаў ПА АБСЕ і ПАСЕ ўзяць пад больш пільны кантроль сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Падпісалі заяву ўсе ўдзельнікі чарговага пасяджэння Форума «Свабоду палітвязням», сярод якіх былі Ганна Шапуцька, Вольга Мікалайчык, Святлана Каваленка, Максім Вінярскі, Кацярына Садоўская, Мікола Бамбіза, нядаўна вызвалены фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі, а таксама Людміла Поспех (маці пакаранага за актыўную падтрымку Украіны Тараса Аватарава, якому падкінулі ў рэчы муляж гранаты), Раіса Валавік (маці футбольнага фаната-антыфашыста Іллі Валавіка, асуджанага за бойку), Яўгенія Жалнова (маці Аляксея Жалнова, якому інкрымінавалі збіццё міліцыянта, а фактычна пакаралі за змаганне з міліцэйскім бязмежжам) ды іншыя.

Удзельнікі пасяджэння абмяркоўвалі магчымасці ўплыву на ўладу з тым, каб яна мінімізавала, а ў ідэале — адмовілася ад рэпрэсій. «Замежнікі нам кажуць адкрытым тэкстам: «Мы не чуем заяваў пра тое, што ў Беларусі ёсць палітвязні». Патрэбныя публічныя заявы пра наяўнасць палітвязняў на плошчах гарадоў!», — выказаў перакананне Максім Вінярскі. Іншае меркаванне: непад’ёмныя штрафы не дазваляюць браць удзел у несанкцыяваных публічных акцыях.

Прысутныя ўрэшце пагадзіліся ад імя Форума падтрымаць ідэю правядзення 7 ліпеня а 18-й гадзіне акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якую ініцыюе Максім Вінярскі. Таксама на пасяджэнні прынятая пастанова арганізаваць цягам месяца прэс-канферэнцыю са сваякамі несправядліва асуджаных, а пасля зладзіць круглы стол на тэму пераследу антыфашыстаў і міжнародную канферэнцыю, прысвечаную праблеме палітычнага пераследу ў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках