26 красавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алексіевіч дапамагла герою народных пратэстаў з Пінска

12
Алексіевіч дапамагла герою народных пратэстаў з Пінска
Святлана Алексіевіч

Мікалай Крычко атрымаў ад пісьменніцы блізу $1,5 тысяч.

Будучы 12 жніўня ў Гомелі на сустрэчы з чытачамі, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч надала фінансавую дапамогу не толькі мясцовай жанчыне-інваліду Наталлі Васіленцы, але і пінскаму інваліду Мікалаю Крычко. Пра гэта пісьменніцу папрасіў праваабаронца Леанід Судаленка, паведамляе «Радыё Свабода».

Увесну Мікалай Крычко выходзіў у Пінску на акцыю пратэсту супраць «дармаедскага» дэкрэта №3 на мыліцах, фактычна, на адной назе. Амаль паўтара дзесяцігоддзя на сваю мізэрную пенсію інвалід не можа набыць сабе зручны імпартны пратэз, кошт якога павышалася ў Беларусі некалькі разоў і дасягае цяпер 6 тысяч рублёў.

Судаленка праінфармаваў Святлану Алексіевіч, што грамадскасць сабрала палову неабходнай сумы на пратэз інваліду Крычко, але другой паловы сумы не стае. Пісьменніца са сваёй Нобелеўскай прэміі праз праваабаронцу надала фінансавую дапамогу на набыццё пратэза герою народных пратэстаў з Пінска.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках