26 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Роскачеству» не спадабаўся школьны сарафан бабруйскай «Славянкі»

3
«Роскачеству» не спадабаўся школьны сарафан бабруйскай «Славянкі»
ФОТА: 1TV.RU

Сарафан для дзяўчынак залічаны расейскай сістэмай якасці да тавараў з парушэннямі.

Праблемнымі ў беларускай прадукцыі названыя недакладнае маркаванне і тое, што сарафан фарбуецца пад уздзеяннем поту, піша ej.by.

Прычым падчас маркавання вытворца схаваў лепшыя характарыстыкі прадукту. Як адзначыла «Роскачество», «вытворца ўвёў у зман пакупніка, паказаўшы на маркаванні вырабу недакладны склад тканіны (падшэўкі), з якой выраблены сарафан (50% - віскоза, 50% - поліэстэр)». Але фактычна падшэўка на 100% складаецца з віскозы - і гэта лепш. «Аднак такая неадпаведнасць кажа пра тое, што, магчыма, уваходная сыравіна на гэтым прадпрыемстве не кантралюецца», - падрахоўваюць экспэрты.

Афарбоўка вырабаў устойлівая да мыцця, дыстыляванай вадой, прасавання, арганічных растваральнікаў, трэння (сухога). Аднак фарбавальнік, які ўваходзіць у склад сарафана (а менавіта ў склад падшэўкі), быў няўстойлівы да ўздзеяння «поту».

«Агулам выраб пашыты якасна, аднак для злучэння дэталяў з асноўнай тканіны абраны занадта шырокае шво. Гэты сарафан практычна не камечыцца ў працэсе нашэння і праслужыць сваёй уладальніцы дастаткова доўга: тканіны, з якіх сшыты сарафан, устойлівыя да зношвання, а сам выраб вытрымлівае магутную разрыўную нагрузку. Аднак на ім будуць утварацца качулкі, што запатрабуе дадатковых выдаткаў на іх выдаленне», адзначылі спецыялісты.

Таксама ў веернае даследаваннем, падчас якога «Роскачеству» былі прааналізаваныя 75 узораў прадукцыі з Расеі, Беларусі, Італіі і Кітая, трапіў сарафан кобрынскага вытворцы «Трыкатажгандль». Ён выраблены на замову беларускага брэнда Choupette. Да гэтай прадукцыі практычна няма прэтэнзій, і яна аднесеная да якасных тавараў.

Усяго да тавараў з парушэннямі трапіла амаль палова даследаваных узораў сарафанаў - 33.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках