27 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Снегіроў: Украіна павінна ўздзейнічаць на Беларусь, каб яна заставалася сапраўды нейтральнай

5
Дзмітрый Снегіроў: Украіна павінна ўздзейнічаць на Беларусь, каб яна заставалася сапраўды нейтральнай
ДЗМІТРЫЙ СНЕГІРОЎ
ФОТА: EPA/UPG

Такія крокі падтрымалі б і патрыёты Беларусі.

Жаданне Пуціна размясціць сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Беларусі ля межаў з РФ, хутчэй за ўсё, застанецца толькі сродкам прапаганды, нават калі гэтыя сістэмы СПА будуць размешчаныя. Аднак украінская ўлада таксама ведае, як выкарыстаць гэты факт.

Такое меркаванне выказаў вядомы аглядальнік і вайсковы экспэрт Дзмітрый Снегіроў у каментары сайту «24».

З ягоных слоў, крокі ўлады Украіны маюць крыху іншы выгляд, чым тыя, якія павінны быць у гэтым выпадку.

«Гэтая сітуацыя з'яўляецца шматслаёвай і варта яе разглядаць з розных ракурсаў. Калі казаць пра інтарэсы Расеі, то гэта найперш, «гульня цягліцамі» і спробы паказаць расейскаму грамадству наяўнасць суседзяў-сяброў. Што да Украіны, то, на жаль, кожны рух расейскіх войскаў ці законапраектаў, звязаных з вайсковай актыўнасцю РФ, улада выкарыстоўвае толькі для раздзімання істэрыі і пачуцця страху ва ўкраінскім грамадстве, каб праводзіць і прымаць у гэты час патрэбныя законапраекты і пастановы, якія неадназначна ўспрымаюцца ўкраінскім грамадствам», - падкрэслівае экспэрт.

У той жа час ён адзначыў, што такія законапраекты РФ і Беларусі - гэта выдатны вагар для ціску на самую Беларусь, а таксама выхаду на актыўныя пазіцыі ў замежнай палітыцы.

«Беларусь з моманту пачатку агрэсіі РФ супраць Украіны, спрабуе адыгрываць ролю нейтральнай стараны і пляцоўкі для перамоў, тым самым развязваючы пытанне паляпшэння стасункаў з ЕЗ і з Захадам наогул. Але паралельна Беларусь спрабуе гуляць і сябраваць з Расеяй, у тым ліку ўжо і ў вайсковым сэгменце», - тлумачыць вайсковы аналітык.

Акрамя таго, наш суразмоўца адзначае, што Украіна абавязаная была актыўна рэагаваць на дыпламатычным узроўні і ціснуць на Беларусь, патрабуючы заставацца сапраўды нейтральнай, а не ствараць з РФ супольныя сілы СПА.

«Такі б ціск Украіны падтрымалі і на Захадзе - гэта па-першае. Па-другое, такімі крокамі мы б разварочвалі ў свой бок патрыятычна настроеную супольнасць Беларусі, якая не ў захапленні ад актыўнасці РФ на іх тэрыторыі», - дадае спецыяліст.

Праўда, пераконвае Снегіроў, украінская ўлада пакуль выкарыстоўвае ўсе вайсковыя рухі не для актыўнай замежнай палітыкі, а для нагнятання страху ва ўкраінскім грамадстве.

«Адбываецца падмена сапраўды важных падзей і пастаноў пагрозай уварвання, напрыклад, закона аб рэінтэграцыі акупаваных тэрыторый Данбаса», - падрахоўвае ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках