26 красавiка 2024, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ: Украіна адкажа на размяшчэнне сістэмы СПА РФ у Беларусі

9
УСУ: Украіна адкажа на размяшчэнне сістэмы СПА РФ у Беларусі

Украіна распачне захады ў сувязі з унясеннем у Дзярждуму РФ законапраекта аб выкарыстанні СПА на мяжы Беларусі з ЕЗ.

Байцы УСУ не парушаюць паветраных межаў Расейскай Федэрацыі, у сувязі з гэтым няма патрэбы ў размяшчэнні расейскіх сістэм супрацьпаветранай абароны на украінска-расейскай мяжы.

Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю УСУ Юзэф Венсковіч, піша УНИАН.

Ён адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы пільна сочаць за ініцыятывай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна адносна размяшчэння расейскіх сістэм СРА на мяжы з Украінай і Беларуссю.

Венсковіч звярнуў увагу на тое, што ўкраінскія паветраныя сілы дзейнічаюць толькі на ўкраінскай тэрыторыі.

«Узброеныя сілы Украіны не парушаюць паветраныя межы сумежных дзяржаў, гэта значыць не даюць падставы для прымянення гэтых сродкаў, але яны могуць іх разгарнуць», - адзначыў ён.

Як паведамляў раней Charter.97.org, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін звярнуўся да Дзярждумы з просьбай унесці змены ў закон для магчымасці размяшчэння сістэм супрацьпаветранай абароны паблізу мяжы Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках