1 траўня 2024, Серада, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Севярынец: 5-бальная сістэма - гэта спрашчэнне і «ўраўнілаўка»

32
Ганна Севярынец: 5-бальная сістэма - гэта спрашчэнне і «ўраўнілаўка»

Беларускія настаўнікі выказаліся за 10-бальную сістэму.

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко прапанаваў перагледзець сістэму ацэнкі ў школах. У канцы жніўня на рэспубліканскім педсавеце абмяркуюць вяртанне да пяцібальнай сістэмы. Выданне kp.by даведалася, што з гэтай нагоды думаюць педагогі.

«У 10-бальнай сістэме дакладныя крытэрыі ацэньвання»

Макар Шніп, дырэктар Ліцэя БДУ:

- Я не бачу вялікай розніцы паміж 5-бальнай і 10-бальнай сістэмамі. Таму што ўсе, хто вучыўся па 5-бальнай, памятаюць, што былі і ацэнкі «чатыры з плюсам», «пяць з мінусам». Калі палічыць іх, у выніку атрымаецца тая ж самая 10-бальная. Самы галоўны момант - да 10-бальнай сістэмы ўжо ўсе прывыклі. Вяртацца да 5-бальнай - гэта лішняе напружанне для настаўнікаў, дзяцей і бацькоў. Выдадзены дакладныя крытэрыі ацэньвання. Калі адміністрацыя школы працуе з педагогамі, то ў ацэньванні па 10-бальнай шкале няма складанасці.

«Сістэма ў 5 балаў вельмі нязручная»

Ганна Севярынец, настаўніца расейскай мовы і літаратуры Смалявіцкай раённай гімназіі:

- Асабіста мне зручная 10-бальная сістэма. Яна зразумела выкладзеная, добра структураваная. Сістэма ў 5 балаў (у рэальнасці - 3-бальная, таму што адзінкі і двойкі - ацэнкі маргінальныя і рэдка ставяцца) вельмі нязручная. Гэта, фактычна, спрашчэнне і ўраўнілаўка. Трэба не сістэму адзнак мяняць, а прынцыпы падліку рэйтынгаў. Каб на настаўнікаў не ціснулі паказчыкамі і паспяховасцю.

ПЫТАННЕ ДНЯ

- Ці трэба вяртацца да 5-бальнай сістэмы?

Наталля Немагай, тэлевядоўца:

- Не толькі патрэбна, а проста неабходна. Цалкам згодная з кіраўніком дзяржавы! Усё адразу стане на свае месцы: гэты выдатнік, гэты харашыст, а гэты троечнік. А то 10-бальная сістэма пастаянна ўносіла блытаніну. Можа, яна больш гнуткая, але для ацэнкі ведаў усё ж больш зразумелая і звыклая 5-бальная сістэма.

Яўген Калмыкоў, музычны прадусар, бацька чацвярых дзяцей:

- Мне ўсё роўна. Мае дзеці вучыліся і па адной, і па іншай сістэме. Я, як музычны прадусар і шматдзетны бацька, лёгка прыстасоўваюся пад гэты хутка зменлівы свет. Але мне здаецца, што 10-бальная сістэма - больш гуманная і гнуткая. Вучань атрымлівае, напрыклад, не двойку, а 3 ці 4 балы - гэта гучыць прыемней. Проста ў старэйшага пакалення спрацоўвае стэрэатып, што 5-бальная сістэма лепшая, таму што яна традыцыйная. Мае сябры з Канады распавядалі, што іх дзеці атрымліваюць адзнакі ў закрытых канвертах. Дзіця можа не распавядаць, якія ў яго балы, ні бацькам, ні аднакласнікам.

Тамара Лісіцкая, пісьменніца, мама траіх дзяцей:

- Мне здаецца, у сучаснай сістэме адукацыі ёсць праблемы больш сур'ёзныя, чым «балы туды - балы сюды». Спачатку трэба зрабіць так, каб дзіця хацела ісці ў школу, а ўжо пасля ацэньваць.

Аляксей Хацкевіч, мастак:

- Так, трэба! Мы яшчэ не паспелі для 10-бальнай сістэмы. У нас педагогі ў асноўным дагэтуль не могуць вызначыцца, што для іх 10 балаў. Для адных гэта старая пяцёрка, для іншых - пяцёрка з плюсам, для трэціх, абраных, - гэта excellent...

Яўгенія Пастэрнак, пісьменніца:

- У нас няма выразных праграм, не надрукаваныя падручнікі (летась частку падручнікаў дзецям аддалі пасля новага года), не стае настаўнікаў. На гэтым фоне змена сістэмы ацэньвання - дымавая заслона, якая хавае дзікія праблемы ў адукацыі.

Антон Сідарэнка, кінакрытык:

- Баюся быць неарыгінальны, але я не думаю, што змена сістэмы адзнак неяк паўплывае на якасць адукацыі.

Аляксандр Кулінковіч, рок-музыка:

- Я так і не прывык да новай сістэмы ацэнак. Усё роўна ў розуме пераводзіў ацэнкі сына ў 5-бальную сістэму. І, дарэчы, да новых грошай я таксама не прывык яшчэ, па-ранейшаму ўсё лічу тысячамі. Так што я двума рукамі і за вяртанне да 5-бальнай сістэмы, і за рэдэнамінацыю.

Алена Міхаленка, настаўніца фізікі, дзіцячы пісьменнік:

- Сёння ў школах 10-бальная сістэма не такая, як задумвалася першапачаткова. Крытэрыі, паводле якіх выстаўляюцца ацэнкі, не кожны прафесіянал разбярэ. Па вусных прадметах ставяць сярэдні бал за чвэрць. Але, напрыклад, па матэматыцы глядзяць на адзнакі за кантрольныя і самастойныя работы. У вучня можа стаяць 5, 5, 7, і яму паставяць 5 за чвэрць, а не 6. Таму што 7 ён атрымаў за вусны адказ. У выніку бацькі часта не разумеюць, чаму выніковая адзнака ў дзённіку такая. Думаю, што 5-бальная сістэма ў гэтым плане лепшая. Але нельга змяняць усё з ходу. Калі гэта здарыцца ўжо сёлета - будзе жах. Але пакуль ад працэнта паспяховасці будзе залежаць рэйтынг школы і на настаўнікаў будуць аказваць ціск у пытанні выстаўлення адзнак - ніякая сістэма не будзе аб'ектыўнай.

Таня Закржэўская, дзевяцікласніца:

- Я па 5-бальнай сістэме ніколі не вучылася. Думаю, спачатку цяжка будзе прывыкнуць. Хоць зразумела, што 5 - добрая адзнака, 4 - таксама. А вось калі тройку паставяць, спачатку буду палохацца - бо па 10-бальнай сістэме гэта зусім дрэнна. Але, думаю, за першую чвэрць прывыкну.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках