26 красавiка 2024, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар бударганізацыі ў Пінску налічыў сабе прэмій на $12 тысяч

7
Дырэктар бударганізацыі ў Пінску налічыў сабе прэмій на $12 тысяч

Берасцейская пракуратура правяла праверкі ў мясцовых арганізацыях.

Органы пракуратуры Берасцейскай вобласці правялі праверкі на выкананне антыкарупцыйнага заканадаўства ў сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемствах, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах i iх структурных падраздзяленнях, паведамляе БелТА.

Падчас праверак былі выяўленыя крадзяжы грашовых сродкаў паводле заведама фіктыўных працоўных пагадненняў ці іншых дамоваў, пад выглядам выплаты незаконных прэмій, надбавак і заробку за работы (паслугі), якія фактычна не выконваліся ці былі выкананыя не напоўніцу.

Так, пінскім міжраённым пракурорам распачатая крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка будаўнічага прадпрыемства, які без узгаднення з вышэйшай арганізацыяй і звыш устаноўленых нарматыўнымі прававымі актамі сум налічваў сабе розныя выплаты. Тым самым службовая асоба ўчыніла крадзеж грашовых сродкаў прадпрыемства на суму блізу Br25 тысяч.

Пракуроры Лунінецкага і Пружанскага раёнаў распачалі крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўнікоў устаноў адукацыі аб фактах крадзяжу імі налічанага і выплачанага заробку фіктыўна працаўладкаваных работнікаў.

Па-ранейшаму выкрываюцца правапарушэнні, звязаныя з няправільным улікам працоўнага часу і незаконнымі налічэннем і выплатай у гэтай сувязі заробку. Такія факты, напрыклад, выяўленыя ў дзейнасці службовых асоб КУВП «Камунальнік» Пружанскага раёна, ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», філіялаў РУП «Брэстэнэрга» Пінскія цеплавыя сеткі і Баранавіцкія электрычныя сеткі, ААТ «Драгічынскі райаграсэрвіс» і іншых арганізацый.

Агулам у першым паўгоддзі намаганні органаў пракуратуры рэгіёну былі сканцэнтраваныя на прафілактычным складніку ў барацьбе з карупцыйнымі праявамі, адзначылі ў нагляднай установе. Дзякуючы гэтаму выяўлена ў два з паловай разы больш карупцыйных злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года, утрая ўзрасла колькасць выкрытых фактаў хабарніцтва, удвая больш спынена фактаў крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

За ўчыненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя 45 службовых асоб, у тым ліку прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, супрацоўнікі транспартнай інспекцыі, службовыя асобы сістэмы аховы здароўя. Дзякуючы ўжытым захадам кампенсавана больш за Br53,2 тысячы.

Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства ўнесена больш як 420 актаў пракурорскага нагляду. Пасля іх разгляду да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнутыя 417 вінаватых службовых асоб.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках