26 красавiка 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урачыстасці ў гонар Маці Божай у Браславе

Урачыстасці ў гонар Маці Божай у Браславе

У горад прыбылі шматлікія пілігрымы.

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў пачаліся ў Браславе. У горад прыбылі шматлікія пілігрымы, найбольшая група – 80 чалавек – прыйшла з Глыбокага, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паводле дапаможнага біскупа Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, на беларускай зямлі шмат месцаў, абраных Богам. І Браслаў – адно з іх:

– У Браславе пачаліся ўрачыстасці з нагоды Маці Божай Валадаркі азёраў. Гэта цудоўная ікона змешчаная ў галоўным алтары браслаўскага касцёла. Мы молімся не іконе, а Божай Маці праз гэтую ікону. Мы ўглядаемся ў яе, яна дапамагае нам канцэнтравацца. Маці божая абірае гэтае месца для таго, каб тут людзі, якія моляцца, выпрошваюць Божую ласку, асаблівым чынам атрымлівалі блаславенне, і вось мы пачалі гэтыя ўрачыстасці.

У першы дзень урачыстасцей адбылася працэсія са свечкамі, канцэрт духоўнай музыкі ды іншае. А сёння пройдзе Крыжовы шлях і шматлікія набажэнствы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках