27 красавiка 2024, Субота, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Дыназаўры Лукашэнкі не ўмеюць іграць на саксафоне

16
Леанід Заіка: Дыназаўры Лукашэнкі не ўмеюць іграць на саксафоне
ЛЕАНІД ЗАІКА

Урадавая наменклатура ў Беларусі спрэс пазбаўленая здольнасці да імправізацыі.

У класічнай гісторыі другой паловы 1990-х Лукашэнка ўзяўся за яйкі – смятана знікла. Гэта была эпоха дэфіцыту ва ўмовах жорсткага коштавага рэгулявання. Сёння Лукашэнка «ўзяўся» за прадпрымальніцтва. У выніку ў нас інвестыцыйная засуха, уцёкі капіталу і вытворчы застой. VIP-наменклатура даўно ўзяла дыктатара ў шчыльнае кола ідэяў, інстытутаў і персонаў.

Пра гэта «Белгазеце» распавёў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка:

– Людзі пры Лукашэнку не ўмеюць іграць на саксафоне. Гэта галоўнае. Біл Клінтан іграў жа на саксафоне. Памятаеце, у фільме Карэна Шахназарава «Мы з джазу» быў такі герой Іван Іванавіч – саксафаніст Лейб-гвардзейскага Праабражэнскага палка. Ён не ведаў, што такое імправізацыя, граючы ўвесь час адну і тую ж мелодыю – ту-ту-ту, ту-ту-ту. А наменклатура...

Спецыялісты ў тэме Савецкага Саюза далі дакладнае вызначэнне наменклатуры як ўстойлівага ўтварэння, эліты, якая знаходзіцца ва ўладзе і валодае каласальнай устойлівасцю. Савецкая наменклатура ў нас узнаўляецца цягам ужо 23 гадоў.

Дзіўная рэч. Калі студэнты з наргаса прыходзяць ва ўрад ці міністэрства, то пару гадоў выглядаюць досыць самастойна і арыгінальна, але потым сплаўляюцца. Як любіў казаць мой сябар і калега Жан Радвані, працуе тэорыя агульнага катла – варацца, выплаўляюцца і булькаюць.

Што да савецкай наменклатуры, то паўтаруся – гэта магутнае элітнае ўтварэнне, якое вылучаецца сістэмным пачаткам, забяспечвае існаванне аўтарытарнай або монакратычнай дзяржавы. У Нямеччыне гэтую ролю выконвае бюракратыя, якая называецца Beamte – чыноўнікі. Нямецкія чыноўнікі і ёсць наменклатура. Дарэчы, у адрозненне ад нашых чыноўнікаў, жонка нямецкага чыноўніка пасля смерці мужа атрымлівае за яго пенсію.

У СССР партыйная наменклатура была асноўнай. За ёй ішла гаспадарчая наменклатура, якая была радзей. Замыкала шэрагі прафсаюзная наменклатура, якую яшчэ называлі могілкамі партыйных супрацоўнікаў. Была жорсткая іерархія.

У Лукашэнкі так і засталася савецкая партнаменклатура. З маім сябрам, лектарам ЦК КПБ, працаваў у абкаме партыі, неяк узялі даведнік дэпутатаў беларускага парламента. І ён амаль пра кожнага казаў: гэты быў сакратаром парткама, гэты ўзначальваў буйную службу ў БССР, гэтая дзяўчына была загадчыцай аддзела ўліку, гэтая – узначальвала прамысловы аддзел райкама партыі і г. д. і да т. п. Сярод «дэпутатаў» абсалютна нікога не было з навукі, з дырэктарату бюракратычнага тыпу, а суцэльная наменклатура. Калі паглядзець беларускі парламент і ўрад, то гэта і ёсць наменклатура.

Лукашэнка атачыў сябе старымі і новымі наменклатурнікамі, яны абраслі сувязямі. Дыназаўры – Мясніковіч, Кабякоў, Сямашка, Русы. За апошнія 10–15 гадоў складана знайсці новы твар на значных пасадах. Крызісы прыходзяць і сыходзяць.

Наменклатуршчыкі навучыліся па-майстэрску маніпуляваць прычынамі крызісаў. Для іх ва ўсім вінаватыя вонкавыя чыннікі. Могуць аддаць пару чалавек за год на закол. Пры гэтым народ пляскае – "барацьба з карупцыяй".

Але пытанне. Дзяржпраграмы, камерцыйныя праекты, у якіх топяцца дзясяткі мільярдаў даляраў, але няма ні канкурэнтаздольнасці, ні эфектыўнасці, ні дыверсіфікацыі. Пачалі імпартазамяшчэнне, але менш яго не стала. Як жа атрымліваецца, што няма добрага аўдыту вынікаў дзейнасці наменклатуры – яна можа рабіць усё што заўгодна, па-за залежнасцю ад якасці кіравання краінай. Лукашэнка аддае перавагу пагражаць прадпрымальнікам, пятай калоне, Захаду ці NATO, але ні ў якім разе не чапаць наменклатурныя кланы і сувязі.

У нас была аўтарытарная таталітарная краіна. Быў аўтарытарны стыль кіравання, але не мона-, а поліаўтарытарызм. Гэта значыць быў ЦК КПСС, пастановы былі калектыўнымі. Пастанова пра ўвод войскаў у Афганістан або будаўніцтва аўтазавода абмяркоўвалася калектыўна, на ўзроўні ЦК КПСС. Дарэчы, і ў Кітаі калектыўны аўтарытарызм, або калектыўны метад кіравання. Але там ідзе і працэс уваходжання новых людзей у наменклатуру. У Расеі таксама ёсць калектыўны стыль кіравання, таму што ў Пуціна ёсць асяроддзе, каму ён давярае. Да таго ж на яго працуе вялікая колькасць людзей, якія думаюць, у адрозненне ад атачэння Лукашэнкі.

У Беларусі генетычна няма прадстаўнікоў элітаў, здольных артыкуляваць досыць выразна погляды тых ці іншых атрадаў элітаў – фінансавай, аграрнай. Аграрная эліта ўжо паўсюль, лезе, куды толькі можна.

Наменклатура знаходзіцца ў фазе першапачатковага назапашвання капіталу. Лукашэнка спачатку тармазнуў працэс захопу дзяржуласнасці наменклатурай, бо ведаў – калі яны пачнуць дзяліць уласнасць, то ён апынецца на задворках. Таму ён трымае іх у такіх цуглях. Тым не менш наменклатура капітал паволі назапашвае.

Яны не хочуць, каб эканамічная ўлада знаходзілася ў руках прадпрымальнікаў. У любой развітой краіне за развіццё эканомікі, узровень заробкаў і іншае адказвае клас уласнікаў – прадпрымальнікаў, а не чыноўнікі і ўрад.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках