9 траўня 2024, Чацвер, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Пцічкіна не атрымала ад МУС ніводнага рубля кампенсацыі

18
Жанна Пцічкіна не атрымала ад МУС ніводнага рубля кампенсацыі

Міністэрства заяўляе, што ў яго няма на гэта грошай.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі звярнулася па тлумачэнні ў суд Заводскага раёна Менска з нагоды выканання судовай пастановы паводле справы аб кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды ў справе сям'і Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА №1, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, суд Заводскага раёна 23 сакавіка пастанавіў спагнаць з Міністэрства ўнутраных спраў 30 тысяч рублёў маральнай і яшчэ 6 тысяч рублёў матэрыяльнай кампенсацыі на карысць маці і сястры загінулага ў СІЗА Ігара Пцічкіна.

Аднак МУС палічыла, што, па-першае, сума завышаная, па-другое, яе павінна аплачваць Міністэрства фінансаў і, зыходзячы з гэтага, міліцэйскае міністэрства звярнулася з касацыйнай скаргай у Менскі гарадскі суд. Касацыйную скаргу Менгарсуд разгледзеў 25 траўня, пакінуўшы пастанову суда першай інстанцыі без зменаў, за выключэннем аднаго пункта - з МУС не будзе спаганяцца дзяржаўны збор за разгляд справы ў судзе.

Судовы прысуд ўвайшоў у дзеянне 25 траўня, аднак дагэтуль маці і сястра Пцічкіна не атрымалі ніводнага рубля кампенсацыі. МУС па-ранейшаму выкарыстоўвае розныя зачэпкі, каб выкараскацца сухім з вады і адмовіцца ад выплаты кампенсацыі.

Таму і звярнуліся яго прадстаўнікі ў суд Заводскага раёна з заявай аб растлумачэнні судовай пастановы: маўляў, Міністэрства ўнутраных спраў - бюджэтная арганізацыя і парадку выплаты кампенсацый не прадугледжана.

«Планам рахункаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь не прадугледжаныя выплаты на выкананне пастаноў судоў у частцы кампенсацыі грамадзянам шкоды. Адпаведнага бюджэтнага фінансавання міністэрства не атрымлівае, - паведамляецца ў лісце МУС.

З гэтай нагоды Жанна Пцічкіна звярнулася ў праваабарончы цэнтр «Вясна», каб з дапамогай праваабаронцаў паспрабаваць развязаць гэтую сітуацыю і прымусіць міліцэйскае міністэрства выканаць абавязацельствы, ускладзеныя на яго ў судовым парадку.

Нагадаем, жыхар Менска Ігар Пцічкіна памёр 4 жніўня 2013 года праз некалькі дзён утрымання на «Валадарцы», дзе адбываў 3 месяцы арышту за тое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. У медчастцы ўстановы да яго былі ўжытыя «захады фізічнага стрымлівання ў выглядзе фіксацыі рамянямі». У такім стане Пцічкін знаходзіўся больш за 20 гадзін да моманту смерці. Адміністрацыя ізалятара заявіла, што маладзён памёр ад сардэчнай хваробы, але сваякі бачылі на целе сінякі і сляды пашкоджанняў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках