8 траўня 2024, Серада, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвязы дзясяткаў краін заступіліся за РЭП

3
Прафзвязы дзясяткаў краін заступіліся за РЭП

Паштовыя скрыні адміністрацыі Лукашэнкі, МЗС і пракуратуры сёння зазнаюць наплывы лістоў з усяго свету.

Да кампаніі LabourStart у падтрымку незалежных прафзвязаў Беларусі, якую пачаў Глабальны прафзвяз IndustryALL, далучыліся чальцы і лідары прафзвязаў некалькіх дзясяткаў краін, паведамляе praca-by.info.

Паштовыя скрыні адміністрацыі Лукашэнкі, МЗС і пракуратуры сёння зазнаюць наплыў лістоў з усяго свету: Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў пачынаюць кампанію LabourStart у падтрымку незалежных прафзвязаў Беларусі. Лідары глабальных прафзвязаў напісалі ліст дыктатару Беларусі з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі і заклікалі працоўныя аб'яднанні ўсяго свету выказаць салідарнасць з Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам. У лісце IndustriALL і МКП назвалі атаку беларускіх уладаў на прафсаюзных лідараў і іх прафзвязы «ўмяшаннем ва ўнутраныя справы прафзвязаў, што з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Канвенцыі МАП №87 аб свабодзе аб'яднання».

У цяперашні момант колькасць прафзвязаў з усяго свету, што далучыліс - блізу шасцідзесяці.

Прафсаюзныя лідары падпісваюць петыцыю наступнага зместу:

- Я далучаюся да Глабальнага саюзу IndustriALL і Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў, і выказваю глыбокую заклапочанасць і абурэнне з нагоды нядаўніх ганенняў на прафзвязы і іх лідараў у Беларусі.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Ігара Комліка, а таксама спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і Генадзя Фядыніча і ліквідацыі ўсіх неабгрунтаваных абвінавачванняў супраць іх. Мы таксама патрабуем спыніць умяшальніцтва беларускіх уладаў ва ўнутраныя справы прафзвязаў у адпаведнасці з абавязацельствамі краіны паводле Канвенцыі МАП №87.

Падпісанае патрабаванне адпраўляецца на некалькі адрасоў: у адміністрацыю Лукашэнкі, у прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе, у Міністэрства замежных спраў і ў Пракуратуру Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках