3 траўня 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Менска высеклі лес пад лецішчы аховы Лукашэнкі

56
Каля Менска высеклі лес пад лецішчы аховы Лукашэнкі

Маладыя лесапасадкі вынішчылі дзеля прыхамаці «апрычнікаў».

У рэдакцыю сайта Charter97.org звярнуўся мянчук, які распавёў пра абуральны выпадак парушэння ўсіх заканадаўчых нормаў пры высечцы маладога лесу. Як высветлілася, 5 гектараў лесапасадак у Смалявіцкім раёне Менскай вобласці каля н.п. Ганчароўка пусцілі пад сякеру для патрэб садовага таварыства «Вектар-2012», удзельнікі якога - супрацоўнікі пракуратуры і аховы Лукашэнкі. Такія пастановы паводле Указа №667 ад 27.12.2007 г. «Аб адабранні і выдаванні зямельных участкаў» п.2.3 можа прымаць выключна Лукашэнка.

Чаму асабісты дабрабыт прыслугі дыктатара стаіць вышэй інтарэсаў простых беларусаў - у аповедзе менчука:

- Два гады таму назад пад Смалявічамі высеклі маладыя пасадкі хвойных парод, якія былі пасаджаныя замест старога лесу. Мы разам з суседзямі па лецішчы чакалі, што ў нас вось-вось з'явіцца паўнавартасны лес. Думалі, што і грыбы можна будзе збіраць, і ягады. Надзеям не наканавана было спраўдзіцца - лес узялі і пад корань высеклі.

Калі пачалі разбірацца - высветлілася, што лес высеклі пад мэты садовага таварыства «Вектар-2012», удзельнікі якога з'яўляюцца супрацоўнікамі пракуратуры і аховы Лукашэнкі.

Як гэта магчыма? Бо ёсць дакладная забарона на высечку лесапасадак пад патрэбы садовых таварыстваў. Такія дзеянні могуць здзяйсняцца толькі пасля дазволу Лукашэнкі. І тут пытанне: альбо ён ведаў пра гэта, альбо гэта зрабілі без яго ўзгаднення. Хутчэй за ўсё, што гэты ўчастак маладога лесу «запісалі» ў хмызняковыя пасадкі і па-ціхаму высеклі. Бо для гэтага трэба толькі пастанова аблвыканкама. А там ужо выраслі добрыя сямігадовыя сосны і елкі. Прайшло б крыху часу і мы б нацешыліся шумам зялёнага лесу.

Праект размяшчэння гэтых участкаў пакідае шмат пытанняў. Ён выкананы без прывязкі да мясцовасці без уліку пад'язных шляхоў да іншых СТ, без уліку рэльефу мясцовасці, экалагічная экспертыза (калі праводзілася) праведзеная фармальна: не ўлічана, што гэты ўчастак лесу з'яўляўся натуральным назапашвальнікам вільгаці для крыніц, што кормяць найбліжэйшую раку і для грунтавых вод (адказ Мінвадгаспадаркі). Яго проста дасталі з галавы. Ён бы не прайшоў ні адной экалагічнай экспертызы. Быў знішчаны ўрадлівы пласт зямлі, засыпаныя крыніцы, выкарчаваны пні, а знішчаныя дрэвы не ўтылізаваныя (перапрацаваныя ў дранку)

Вакол суцэльныя парушэнні экалагічных нормаў, трэба ўзяць таго, хто гэта рабіў за адно месца і штрафаваць па поўнай праграме, а то і ў суд.

Я быў на прыёме ў чыноўнікаў і мне далі зразумець, што нікому б з іх не далі б гэты лес пад высечку. А вось «Вектар-2012» - далі.

Сабрана вельмі шмат дакументаў, якія ясна даюць зразумець сутнасць гэтай справы.

Навошта я гэта раблю? Таму што адчуваю адказнасць за сваю краіну. Я мянчук у пятым калене, жыхар сталіцы, але я вельмі люблю лес, я заўзяты грыбнік. А цяпер я стаў сведкам сапраўднай агіднасці. Учора быў на адным з участкаў - там пустыня, ніхто не працуе.

Калі вывучаць дакументы, відаць, што ні ў адным месцы не пазначана, што там растуць дрэвы, усюды пішацца пра пасадкі.

Я гатовы працягваць актыўны ўдзел у гэта справе. Інакш не магу. У мяне такая грамадзянская пазіцыя. Не хачу сябе адчуваць прыгонным, бо радзіма ў нас выдатная, а вось краіну гэтыя апрычнікі стварылі незразумела якую.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках