3 траўня 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянка Расеі прыкавала сябе да помніка Леніну ў цэнтры Новасібірска

8
Грамадзянка Расеі прыкавала сябе да помніка Леніну ў цэнтры Новасібірска
ФОТА: ЯРАСЛАЎ УЛАСАЎ

Актывістка наважыла зладзіць перфоманс супраць «паліцэйскай дзяржавы» і «галечы».

Дзяўчына з завязаным ротам і ў лёгкай сукенцы з чырвонымі плямамі прыкавала сябе ланцугамі да правай нагі помніка Леніну раніцай 22 жніўня ў Дзень сцяга Расеі, паведамляе tayga.info. Яна трымала ў руках трыкалор, да якога была прыматаная кардонка з надпісам «Я паміраю», а на ланцугах віселі кардонкі з надпісамі: «паліцыя», «страх», «карупцыя» і «цэнзура».

Вакол пастамента дзяжурыў дзясятак супрацоўнікаў МУС. Спачатку яны спрабавалі зняць дзяўчыну сваімі сіламі пры дапамозе чалавека ў цывільным, але ў іх не атрымалася - толькі адабралі сцяг і нядбайна скінулі заплечнік, верхнюю вопратку і абутак. Потым на яе накінулі яе ж скінутую куртку.

Паліцыянты забаранілі журналістам здымаць тое, што адбываецца з пастамента, заявіўшы, што ім нельга знаходзіцца на помніку архітэктуры. На яго, зрэшты, падняліся намеснік начальніка камітэта мэрыі ў працы з адміністрацыйнымі органамі Сяргей Палянскі і першы віцэ-мэр Генадзь Захараў, а таксама яшчэ два чалавекі ў цывільным, адзін з якіх вёў відэаздымку на прафесійную камеру.

Супрацоўнікі МУС выклікалі хуткую дапамогу і ратавальнікаў. Апошнія перакусілі ланцуг і беражліва спусцілі дзяўчыну на зямлю.

«Вызвалілі Расею!» - усклікнуў адзін з мінакоў, якія назіралі за акцыяй. На гэта адзін з паліцыянтаў выказаў нешта пра «блазнаў».

Цягам дзесяці хвілін з дзяўчынай размаўляў чалавек у цывільным, затым яе адвялі ў машыну хуткай дапамогі. Яна перасоўвалася самастойна.

Дзяўчына адмовілася патлумачыць журналістам мэту свайго перфоманса, калі яе ўжо адводзілі. Раней яна казала, што хоча звярнуць увагу на цяперашнія праблемы Расеі, у тым ліку «паліцэйскую дзяржаву» і «галечу».

Паводле інфармацыі журналістаў, паліцыя забрала дзяўчыну, якую клічуць Ксенія Сухарукіх, у Цэнтральнае РАУС. У яе канфіскавалі мабільны тэлефон. На месца выехаў адвакат.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках