3 траўня 2024, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Дацкія знішчальнікі перахапілі расейскі бамбавік

21
Відэафакт: Дацкія знішчальнікі перахапілі расейскі бамбавік

Інцыдэнт адбыўся паблізу выспы Барнхольм.

Знішчальная авіяцыя ВПС Даніі, якая была паднятая па трывозе, перахапіла і суправаджала расейскі шматмэтавы бамбавік Ту-142, які пралятаў паблізу выспы Барнхольм. Відэазапіс з інцыдэнтам апублікавалі ў Facebook дацкія пілоты, піша liga.net.

Самалёты NATO суправаджалі правакатараў на марской мадыфікацыі самалёта Ту-95, пакуль тыя не сышлі з паветранай прасторы паблізу ад дацкай тэрыторыі. Пасля гэтага F-16 вярнуліся на базу Fighter Wing Skrydstrup у паўднёвай Ютландыі.

Гэта далёка не першы выпадак пралёта расейскіх бамбавікоў у гэтым раёне, адзначылі ў ВПС Даніі.

Барнхольм на мапе Еўропы:

Дацкая выспа Барнхольм знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора ў 169 км на ўсход ад Капенгагена і ў 35 км на паўднёвы ўсход ад Швэцыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках