27 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Ліпковіч: Адным словам - клініка

13
Яўген Ліпковіч: Адным словам - клініка
ЯЎГЕН ЛІПКОВІЧ
ФОТА: FACEBOOK.COM

Беларусам пара навучыцца жыць без ідыёцкіх выказванняў Лукашэнкі.

Улады ўсімі сіламі спрабуюць адцягнуць беларусаў ад эканамічнага крызісу і надзённых праблем. Маштабная «бітва за ўраджай», папулісцкія заявы і псеўдадасягненні. Беларуская журналістка Ірына Халіп дакладна прымеціла, што Лукашэнка «заспаміў» усю інфармацыйную прастору нашай краіны. Ці варты нашай увагі новыя «вынаходніцтвы» луканомікі, як навучыцца фільтраваць «медыяспам» - cайт сharter97.org пазнаваў у вядомага беларускага блогера Яўгена Ліпковіча.

- Учора беларускія машынабудаўнікі адрапартавалі, што «доўгачаканы» беларускі электракар гатовы. Але загваздка ў тым, што ніякай інфраструктуры для электрамабіляў у Беларусі няма. Неяк не лагічна атрымліваецца.

- Тут не хвалюйцеся, «натыкаюць» разетак ва ўсёй краіне, дзе трэба і не трэба. Пытанне ў іншым: ва ўсім свеце попыт нараджае прапанову, а ў Беларусі - па-іншаму. Будуюць БелАЭС, электраэнэргію некуды падзець будзе, электрычнасць трэба спажываць і тут яны заняліся электрамабілем. Па-мойму, прагрэс не так працуе. Першапрычынай развіцця гэтай галіны павінен быць рост спажывання электраэнэргіі, а тут выходзіць, што першапрычына - празмернасць. Клініка адным словам.

- Лукашэнку, мабыць, не дае спакою слава Ілона Маска, бо зусім нядаўна ён заявіў аб тым, што Беларусь наблізілася да стварэння «суперкамбайна», нават ёсць канкрэтныя напрацоўкі беларускіх канструктараў.

- Не дае яму спакою і ўсё тут. Сітуацыя простая: ён калісьці абяцаў, што беларускія праграмісты дагоняць і перагоняць Microsoft. Cказаў ён гэта перад беларускімі студэнтамі, якія нешта там вынайшлі. А ў выніку? Не дагналі і не перагналі. Нам усім пара навучыцца жыць без Лукашэнкі, хай сабе кажа, што заўгодна. Грошай няма, рэйтынг упаў ніжэй за плінтус, уплыву на Расею няма ніякага. Вось ён і спрабуе ўсімі сіламі прыцягнуць нашу ўвагу доўгімі прамовамі і ідыёцкімі выказваннямі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках