27 красавiка 2024, Субота, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўзмацняе абарону

2
Польшча ўзмацняе абарону
ФОТА: SIGNUMTEMPORIS.PL

Урад Польшчы пачаў маштабную мадэрнізацыю войска.

Польшча павялічыць вайсковы бюджэт і выдзеліць на мадэрнізацыю войска ў найбліжэйшыя 15 гадоў дадатковыя 200 млрд злотых (55 млрд даляраў) для «стрымлівання расейскай агрэсіі», паведамляе Reuters (пераклад - newsru.com) са спасылкай на заяву намесніка міністра абароны краіны Томаша Шаткоўскага.

З ягоных слоў, урад ухваліў адпаведную папраўку, якая дазволіць павялічыць вайсковыя выдаткі на найбліжэйшыя 15 гадоў і наблізіць іх да 2,5% ад ВУП. Гэта больш, чым пазначаныя на саміце NATO ў Ньюпорт 2% ВУП. Гэта азначае, тлумачыць Reuters, што да 2032 года штогадовыя выдаткі амаль падвояцца і складуць блізу 80 млрд злотых.

Заканадаўчая прапанова міністра нацыянальнай абароны Антонія Мацарэвіча, якая была прынятая Саветам міністраў, унесеная ў Сейм пры грамадскай падтрымцы гэтай ініцыятывы прэзідэнта, - расказаў намеснік міністра абароны выданню Rzeczpospolita.

Са слоў Шаткоўскага, яна прадугледжвае павялічыць выдаткі на 2,5 працэнта ад ВУП у 2030 годзе. «Базавага ўзроўню - 2,1% ад ВУП мы дасягнём у 2020 годзе, выдаткі будуць паступова павялічвацца на працягу найбліжэйшых некалькіх гадоў», - сказаў ён.

Налета на ўзброеныя сілы будзе выдаткавана на два мільярды злотых больш, чым планавалася. «У агульнай складанасці гэта прыкладна на чатыры мільярды больш, чым сёлета», - адзначыў ён.

«Мы ацанілі не толькі кошт тэхнічнага абнаўлення, але і выкарыстанне абсталявання, навучанне, запасы і выдаткі на персанал. Гэтыя выдаткі не ўключаюць у сябе выдаткі на вайсковую адукацыю, ахову здароўя або інфраструктуру, якія ўключаны ў іншую частку бюджэтнага прагнозу», - удакладніў намеснік міністра.

Мадэрнізацыя неабходная, бо амаль дзве траціны ўзбраенняў датуецца савецкай эпохай, калі краіна знаходзілася ў Варшаўскай дамове. У планах павялічыць асабісты склад наземных сіл і закупіць узбраенне, якое адпавядае стандартам NATO. У той жа час фінансаванне флоту скарачаецца, адкладзеная закупка шматфункцыянальных фрэгатаў для ВМС.

Сябры NATO ў Еўропе на фоне павялічаных пагроз, сярод якіх расейская агрэсія і міграцыйны крызіс, наважылі ў 2016 годзе ўпершыню амаль за 10 гадоў значна павялічыць свае выдаткі на абарону.

У ліпені 2016 года на саміце NATO ў Варшаве была прынятая пастанова аб размяшчэнні чатырох батальёнаў NATO ў Балтыі і Польшчы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках