28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Казлоў: Нас хочуць вярнуць у дрымучыя часы

2
Мікалай Казлоў: Нас хочуць вярнуць у дрымучыя часы
МІКАЛАЙ КАЗЛОЎ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Уся палітыка вертухаяў будуецца на няўдалых прыкладах з даўняга мінулага.

Апошнім часам кіраўнік МУС Ігар Шуневіч праяўляе небывалую актыўнасць. З’явілася нечаканая прапанова працаўладкоўваць былых асуджаных на сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, што фактычна азначае стварэнне працоўных лагераў. Працоўныя лагеры павінны будуць забяспечваць месцы пазбаўлення волі харчаваннем.

У якасці экспэрыментальнай базы ўжо выбрана КСУП «Хутар-Агра» пад Светлагорскам, рыхтуюцца дакументы для прававой пастановы. Калі праект будзе прызнаны паспяховым, яго разгорнуць на ўсе вобласці.

Калі Лукашэнка паскардзіўся на тое, што яму самому даводзіцца шыць форму для беларускіх хакеістаў - на дапамогу прыйшоў кіраўнік МУС, які наважыў перакласці гэты абавязак на зняволеных. Як можна растлумачыць такія ініцыятывы, ці ёсць нейкія канстытуцыйныя падставы для гэтага? Cайт Charter97.org распытаў у падпалкоўніка міліцыі ў запасе, намесніка старшыні партыі АГП Мікалая Казлова:

- Прымусовая праца забароненая Канстытуцыяй, але справа ў тым, што ў нашай краіне ніхто на яе не звяртае ўвагі. Гісторыя нас вучыць таму, што прымусовая праца неэфектыўная.

Рабаўладальніцкай строй разваліўся з гэтай прычыны, феадалізм, а беларускія ўлады спрабуюць нас вярнуць у нейкія дрымучыя часы, калі квітнела рабская праца і прыгоннае права. Усіх хочуць прымусіць працаваць. Гэтыя ініцыятывы толькі пачынаюцца са зняволеных, а скончыцца маленькімі дзецьмі.

Вось возьмем так званы дэкрэт аб «дармаедстве» - чарговая спроба ўсіх прымусіць да працы. Ён ставіць чалавека перад выбарам: альбо заплаці падатак у бюджэт, альбо працуй за капейкі. Толькі тады можаш не плаціць. Нічога не зарабляеш, але нічога не плаціш. Вось такая форма прымусу.

Уся палітыка нашай краіны будуецца на прыкладах з дрымучага мінулага. Шуневіч, як чалавек, які ўважае за гонар насіць форму НКВД, з задавальненнем карыстаецца спадчынай гэтай арганізацыі: ГУЛАГ, праца зняволеных. Ягоная мара - падзяліць краіну на вертухаяў і зняволеных. Уся праўладная вертыкаль - вертухаі, уключаючы Шуневіча, а мы - вядома хто. У мяне гэта ў галаве не ўкладваецца. Калі кіраўнік МУС, які павінен стаяць на абароне правоў і свабод простых грамадзян, у тым ліку і зняволеных, выступае з такімі ініцыятывамі - гэта паказвае ягонае жаданне вылізаць боты cваіх гаспадароў. Для чалавека 21 стагоддзя такія жаданні ненатуральныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках