Фотафакт: Дзе ў Беларусі былі заўважаныя расейскія вайскоўцы
- 28.08.2017, 17:22
- 25,508
Расейскія вайскоўцы прадаўжаюць прыбываць на вучэнні «Захад-2017».
14-20 верасня ў Беларусі пройдуць супольныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэнні «Захад-2017». Расейскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь загадзя, у сацыяльных сетках нават паўсталі спецыяльныя хэштэгі, пад якімі відавочцаў заклікаюць выкладваць фота і відэаздымкі з вайскоўцамі і вайсковай тэхнікай, паведамляе «Радыё Свабода».
Інтэрнэт-карыстальнікі паведамляюць пра вайскоўцаў у расейскай форме на чыгуначным вакзале ў Барысаве, расейскіх знішчальніках над Лідай, цягніку з вайсковай тэхнікай на станцыі Гудагай.
Аб адпрацоўцы пасадкі вайсковых самалётаў на трасе Менск - Магілёў паведаміла інфармацыйнае агенцтва БелТА, аб інжынерных вучэннях беларускіх і расейскіх вайскоўцаў каля Рамашкава ў Віцебскай вобласці - «Белорусская военная газета». 26 жніўня з'явілася інфармацыя аб чыгуначным эшалоне з вайсковай тэхнікай на станцыі Вярэйцах пад Асіповічамі.