25 лiстапада 2026, Серада, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Салідарнасць беларусаў павінна быць мацнейшай за рэжым, што аджывае свой век.

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі быў заснаваны 4 жніўня 2012 года як адказ на арышт Алеся Бяляцкага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе).

Тады важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце, - піша by.soli-day.org. Праваабаронцы заклікаюць працягнуць гэтую слаўную традыцыю:

«І мы будзем надалей прыцягваць міжнародную ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Сёння 2017 год і хацелася б парадавацца, што свет стаў іншым – больш гуманным, дабрэйшым. Але на жаль, прама ў гэтыя дні праводзяцца ператрусы ў прафсаюзаў, арышты людзей, якія выказалі салідарнасць са сваімі калегамі, працягвае ўжывацца смяротнае пакаранне і многае іншае. Пасля падзей 25 сакавіка 2017 года сотні людзей былі затрыманыя, аштрафаваныя і адпраўленыя пад арышт. Праваабаронцы Алене Танкачовай (старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі LawTrend) па-ранейшаму забаронены ўезд у Беларусь.

Тым не менш у гэтых умовах праваабаронцы і актывісты працягваюць працу, прасоўваючы каштоўнасці правоў чалавека. У Беларусі шмат грамадзянскіх ініцыятыў і актыўных маладых людзей, мастакоў і музыкаў, мысляроў і паэтаў.

Акцыя салідарнасці з імі - гэта магчымасць выказаць ім нашу падтрымку і паказаць, што яны не адны ў сваіх дзеяннях, а таксама расказаць жыхарам розных краін і гарадоў пра гэтых змагароў за свабоду і паўтарыць на розных мовах: «Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі!».

Калі Вам блізкая ідэя падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, гэта можна зрабіць некалькімі спосабамі:

Распаўсюджваць інфармацыю пра Дзень салідарнасці, сфатаграфавацца з плакатамі і апублікаваць іх у сацыяльных сетках з хэштэгам #4august# 4августа#bysoliday, правесці акцыю ў сваім горадзе ці краіне».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲