Былы кіраўнік Еўракамісіі расказаў пра асабістыя крыўды Пуціна
1- 25.11.2026, 9:26
- 1,220
Жазэ Мануэл Барозу назваў Расію дзяржавай, што не адбылася.
Былы старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу заявіў, што Расія перажывае заняпад і фактычна з’яўляецца дзяржавай, што не адбылася.
Паводле яго слоў, Уладзімір Пуцін, з якім ён неаднаразова сустракаўся, у знешнепалітычных рашэннях кіруецца сваёй крыўдай. Пры гэтым падтрымка Дональда Трампа дазваляе расійскаму дыктатару прэтэндаваць на ролю аднаго з трох галоўных сусветных гульцоў.
Пра гэта Барозу расказаў у інтэрв’ю TVP World.
Палітык лічыць, што рэальны ўплыў Масквы абмяжоўваецца найперш яе ядзерным арсеналам.
На думку Барозу, Еўропа павінна засяродзіцца на двух ключавых кірунках: эканоміцы і абароне, бо недапушчэнне перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны для еўрапейскіх краін — гэта пытанне існавання.
Таксама Барозу раскрытыкаваў дэкларацыю Трампа, Сі Цзіньпіна і Пуціна, прынятую ў Шэньчжэні. Ён звярнуў увагу на заклікі да рэформы ААН з боку дзяржаў, якія самі блакуюць працу Рады Бяспекі з дапамогай права вета.
У дакуменце таксама закраналіся пытанні нафтаздабычы і Міжнароднага крымінальнага суда, але, паводле яго слоў, месца для сапраўды важных пытанняў — Украіны і Ірана — не знайшлося.