26 красавiка 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арастовіч: Пытанні наступу РФ на Украіну будуць адпрацаваныz падчас «Баявога братэрства»

1
Арастовіч: Пытанні наступу РФ на Украіну будуць адпрацаваныz падчас «Баявога братэрства»
АЛЯКСЕЙ АРАСТОВІЧ

Асноўная ўвага ссоўваецца на «Захад-2017», і ўсе забываюць пра «Баявое братэрства».

Калі на фронце не страляюць, гэта не кажа пра тое, што там не ідуць актыўныя дзеянні. Вельмі складаным, небяспечным і напружаным перыядам вайны можа стаць другая палова верасня, калі Расея будзе праводзіць вучэнні, напрыклад, ля межаў Украіны. Пра тое, чаму ніхто не звяртае ўвагі і не кажа пра самыя небяспечныя вучэнні, «Апострофу» распавёў вайсковы экспэрт Аляксей Арастовіч.

- Ніякага зацішша цяпер няма - ідзе перыяд вельмі інтэнсіўных расейскіх вучэнняў, якія праводзяцца на тэрыторыі РФ і яе сатэлітаў - Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама Беларусі. Частка гэтых вучэнняў адбываецца непасрэдна ля межаў Украіны. Справа ў тым, што ваенная актыўнасць зводзіцца не толькі да таго, што страляюць. І асноўная функцыя войска - гэта няўдалая вайна, а прадухіленне вайны. Наша войска цяпер актыўна працуе над тым, каб абараніць Украіну ад расейскага наступлення з новых кірункаў. Гэта велізарная, цяжкая праца, не бачная грамадзянскім людзям.

Гэта вучэнні, арганізацыйна-мабілізацыйныя мерапрыемствы: выкарыстанне рэзервістаў і выбудоўванне групоўкі войскаў. Напрыклад, на палігоне «Шырокі лан» (Мікалаеўская вобласць) знаходзіцца адна брыгада, а тут прыехалі адразу тры - яны праводзяць вучэнні. Гэта велізарная вайсковая праца, комплексныя мерапрыемствы, якія не бачныя. Усе грамадзянскія думаюць, што войска цэлымі днямі нічога не робіць, а потым ваюе раз на 50 гадоў. Гэта зусім не так. Нават у мірны час ідзе карпатлівая праца - і так ва ўсім свеце.

Напрыклад, калі французскае войска праводзіць вучэнні, то швэйцарскае войска прыводзяць у стан падвышанай баявой гатоўнасці і выбудоўваюць свае падраздзяленні так, каб абараніць межы Швэйцарыі. Здавалася б, краіна 300 гадоў нейтральная, і пра яе ўсе забыліся ў вайсковым плане.

Для вайскоўцаў цяпер перыяд абвастрэння, а не паслаблення. І тое, што не страляюць, не азначае, што няма абвастрэння. Цяпер усе адказваюць вучэннямі на вучэнні. У Польшчы нядаўна былі вучэнні. У Грузіі цяпер праводзяцца вучэнні NATO, як раз падчас візіту Пуціна ў Абхазію. На расейскія вучэнні і яе суседзі адказваюць сваімі вучэннямі.

Важныя такія вучэнні як «Захад-2017» (на тэрыторыі Беларусі, - заўв.), якія пройдуць 14-20 верасня на тэрыторыі Беларусі, і вучэнні «Баявое братэрства-2017», якія адбудуцца адразу пасля «Захаду-2017» (у канцы верасня, - заўв.). Пра гэтыя вучэнні мала хто кажа, але ёсць меркаванне, што асноўныя пытанні наступу на Украіну, краіны Балтыі ці Польшчу будуць адпрацаваныя падчас «Баявога братэрства», калі ўсе расслабяцца і ўздыхнуць спакойна. Таму, што асноўная ўвага ссоўваецца на «Захад-2017», і ўсе забываюць пра «Баявое братэрства», а яно нікуды не дзенецца. Увагай кіруюць праз даступныя сродкі - дыпламатыю, СМІ, а абывацель не можа прасачыць, якія вучэнні былі раней, а якія пазней.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках