26 красавiка 2024, Пятніца, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Украіны пра «Захад-2017»: На вучэннях ўсё можа быць па-іншаму, чым у анонсе

2
Пасол Украіны пра «Захад-2017»: На вучэннях ўсё можа быць па-іншаму, чым у анонсе
ІГАР КІЗІМ
ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ/TUT.BY

Недавер да вучэнняў з украінскага боку цалкам апраўданы.

«Сам анонс вучэнняў - гэта толькі палова справы, што будзе падчас іх - іншая справа. Але, думаю, што беларускі бок выканае свае абяцанні, якія ён даў: што ўсё будзе паказана назіральнікам», - такое меркаванне выказаў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пасля брыфінгу для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый у МЗС, куды былі запрошаныя больш за 50 прадстаўнікоў з 37 краін і міжнародных арганізацый, паведамляе tut.by.

Пасол расказаў, што падчас брыфінгу кіраўніцтва МЗС яшчэ раз расказала дыпламатам, што будзе адбывацца падчас вучэнняў «Захад-2017». Такія мерапрыемствы, на думку пасла, дэманструюць адкрытасць беларускага боку і даюць магчымасць паслам задаць пытанні, якія іх цікавяць.

- Пытанняў не было зададзена. Але і нічога новага я не пачуў, гэта ўсё даўно абмяркоўвалі, і МЗС даволі актыўна ўсе гэтыя тлумачэнні дае, - сказаў Кізім.

- Думаю, што трэба чакаць канца вучэнняў, дзе будуць падводзіцца вынікі. Паглядзім, як гэта будзе, каб не было сітуацыі, што задэкларавана шмат, а пакажуць не тое, што трэба. Думаю, што ўсё будзе ў адпаведнасці з планам. Ад Украіны на вучэннях будуць прысутнічаць двое назіральнікаў.

Ажыятаж вакол вучэнняў, на думку пасла, з украінскага боку апраўданы.

- З украінскага боку ён апраўданы, бо там (у вучэннях. - рэд.) прысутнічае расейскі кампанент. У варунках, калі ідзе вайна, баявыя дзеянні з расейскімі войскамі на ўсходзе Украіны. Відавочна, што ўсякая прысутнасць расейскіх войскаў выклікае асцярогі з нашага боку, - падкрэсліў пасол.

Нагадаем, расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца 14 верасня. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі: пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавым. Таксама паведамляецца, што запланаваны рэйды на «адрэзку мясцовасці» каля Дрэтуні.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках