26 красавiка 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камуналка падаражэе ў сем разоў?

85
Камуналка падаражэе ў сем разоў?

Менавіта столькі давядзецца плаціць, калі выдаткі на ацяпленне будуць цалкам перакладзеныя на насельніцтва.

Плануецца, што з 1 студзеня 2018 года беларусы будуць аплачваць камуналку на 100%, акрамя ацяплення. Калі б жыхары асобна ўзятага горада, напрыклад Слуцка, аплачвалі і ацяпленне ў поўнай суме, то яны плацілі б за яе ў 7 разоў больш, чым цяпер, падлічыла выданне kurjer.info.

У рахунках гэты пункт выдаткаў - адзін з самых «цяжкіх».

У Слуцкім ЖКГ фактычны сабекошт цеплавой энэргіі ўласнай вытворчасці за 7 месяцаў гэтага года склаў 102,297 рубля, а тарыф для насельніцтва ў ліпені - 15,6722 рубля.

З 1 верасня плата для насельніцтва будзе праіндэксаваная на 8% і тарыф складзе - 16,9259 рубля за 1 Гкал.

Нагадаем, што ўжо ў гэтым годзе камуналка падаражэе двойчы. Экспэрты мяркуюць, што створаная ў Беларусі непразрыстая сістэма аплаты паслуг ЖКГ дазволіць уладам падымаць кошт камуналкі бясконца.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках