18 красавiка 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Папкова: Наша мэта – поўнае скасаванне скандальнага дэкрэта аб «дармаедах»

36
Наталля Папкова: Наша мэта – поўнае скасаванне скандальнага дэкрэта аб «дармаедах»
НАТАЛЛЯ ПАПКОВА
ФОТА: TUT.BY

Да сярэдзіны восені людзі будуць гатовыя выйсці на Плошчу.

Сёлетні год запомніцца «Маршам абураных беларусаў», якія прайшлі ва ўсёй краіне. Каталізатарам масавых пратэстаў выступіў дэкрэт аб «дармаедах». Тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб сказаць «Баста».

Напалоханыя ўлады далі «задні ход» і паабяцалі, што грошай сёлета спаганяць не стануць. Але 3 жніўня Лукашэнка заявіў, што да 1 кастрычніка павінен з'явіцца абноўлены дэкрэт №3. «Дармаеды» вярнуліся на парадак дня.

Чаго чакаць ад другога прышэсця дэкрэта №3, ці чакаць нам новых выступленняў абураных беларусаў, сайт Charter97.org запытаўся ў кіраўніцы Берасцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Наталлі Папковай, якая заўсёды знаходзіцца ў эпіцэнтры пратэстаў.

- Дэкрэт №3, як і варта было чакаць, вярнулі. Ды яшчэ з такімі каментарамі, накшталт лукашэнкаўскага «рыдлёўку ў зубы - і працуйце». Як на гэта рэагуюць берасцейцы? Ці чакаць нам новых «дармаедскіх» пратэстаў?

- Чакаць новых выступаў і мітынгаў трэба. У прынцыпе, нашай мэтай першапачаткова было не замарожванне скандальнага дэкрэта №3, а яго поўнае скасаванне. Ужо прызначаная дата чарговай акцыі для скасавання дэкрэта аб «дармаедах» - «Марш абураных беларусаў 2.0» пройдзе 20 кастрычніка. Увогуле, пратэсты прадоўжацца.

- Улады да восені здзейснілі шмат неабдуманых крокаў: вяртаюць абсурдны падатак, увесь час даражэюць камунальныя паслугі. Што пра такі ланцужок падзей думаюць жыхары Берасця?

- Калі казаць пра камунальныя паслугі, то людзі вельмі незадаволеныя іх сталым ростам. Яшчэ больш іх абурэнне падагравае павальная карупцыя ў сістэме ЖКГ. Людзі кажуць, што старшыні дамоў, ЖЭСаў будуюць сабе жыллё, а пры гэтым жа павышаюцца кошты не толькі на святло, газ, ваду, але і на капрамонт.

Увогуле, берасцейцы вельмі незадаволеныя, і я думаю, што да сярэдзіны восені людзі будуць гатовыя выйсці на Плошчу.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках