26 красавiка 2024, Пятніца, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія Навук: Беларускія агуркі лепш за ўсё растуць пад рэгі

26
Акадэмія Навук: Беларускія агуркі лепш за ўсё растуць пад рэгі

Навукоўцы правялі музычную вечарыну для насельнікаў цяпліцы.

Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі высветлілі, пад якую музыку лепш за ўсё растуць агуркі, паведамляе БелТА.

На базе Інстытута агародніцтва НАН Беларусі надумалі правесці экспэрымент і высветліць, якая музыка больш за ўсё спадабаецца беларускім агуркам. Для эксперыменту запрасілі беларускіх музыкаў. Пяць вядомых асоб пагадзіліся дапамагчы і выбралі музыку, якую, на іхнію думку, павінны палюбіць агуркі.

Заручыўшыся падтрымкай дырэктара інстытута Андрэя Чайкоўскага, арганізатары пры дапамозе навуковых супрацоўнікаў адабралі самыя перспектыўныя агуркі - памерам ад 5,9 да 6,2 см. Рост агуркоў да восені істотна запавольваецца, таму музычнае суправаджэнне павінна было дапамагчы ім раскрыць увесь свой патэнцыял.

Спявачка Берта запэўніла, што агуркі павінны слухаць джаз. Бармэн і музыка Ігар Чыстабаеў сказаў, што найлепшая музыка для агуркоў - рэгі, прычым у жывым выкананні, прыехаў і выканаў ўласную кампазіцыю «Радзіма». На думку Ганны Шалюцінай, агуркам павінен спадабацца лацінаамерыканскі кірунак, а Алег Лімон з No comment band разважыў, што самы найлепшы агурок вырасце пад стыль alternative. Вядучы, шоўмэн і музыка Віталь Ваднееў надумаў парадаваць абраны ім агурок кампазіцыямі Depeсhe Mode, а ўжывую наспяваў «Купалінку» і «Алюмініевыя агуркі» Цоя.

Узброіўшыся плэй-лістамі выбраных кампазіцый, гукавой апаратурай і цярпеннем, арганізатары штодня цягам усяго часу экспэрыменту ставілі кожнаму агурку сваю музыку.

Другое месца заняў агурок, які праслухаў беларускую «Купалінку», хоць і рос пад Depeche Mode. А пераможцам стаў агурок, які вырас пад рэгі беларускіх гуртоў Botanic Project і Sunity, якую абраў і выканаў Ігар Чыстабаеў.

У наступным годзе экспэрымент надумалі правесці больш маштабна і ставіць групам агуркоў розную беларускую музыку.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках