18 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бел-чырвона-белы сцяг у руках - гэта справа сумлення»

1
«Бел-чырвона-белы сцяг у руках - гэта справа сумлення»

22-гадовая Грэта Сабалеўская не прапускае ніводнай акцыі ў Менску.

Паводле падлікаў Праваабарончага цэнтру "Вясна", на сёння за ўдзел у акцыі 8 верасня асудзілі ці яшчэ будуць судзіць дзевяць чалавек.

Удзельнікі акцыі 8 верасня, прымеркаванай да Дня беларускай вайсковай славы, пачалі атрымліваць выклікі ў міліцыю для складання пратаколаў паводле артыкула 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Сярод іх сустаршыня БХД Павел Севярынец, актывісты Леанід Кулакоў, сустаршыня руху салідарнасці «Разам» Алена Тоўстая, Алесь Макаеў. Пратаколы складуць на прадстаўніка кампаніі «Альтэрнатыва» Дзмітрыя Сільчэнку і на Вячаслава Сіўчыка, паведамляе nn.by.

Сярод сталых удзельнікаў акцый, якіх выклікаюць у міліцыю, ёсць і імёны маладых людзей. Так, 22-гадовую Грэту Сабалеўскую затрымалі адразу пасля пятнічнага мерапрыемства: яна дапамагала несці іншым людзям бел-чырвона-белае палотнішча. Дзяўчыну адвезлі ў пастарунак, перапісалі пашпартныя звесткі і адпусцілі, а 15 верасня выклікаюць у Цэнтральнае РУУС Менска.

Мы звязаліся з Грэтай (якую напраўду клічуць Маргарытай), каб распытаць пра першы для яе досвед, звязаны з наступствамі выказванняў пратэсту.

ФОТА ГРЭТЫ-МАРГАРЫТЫ З САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТАК

«Звычайна я не прапускаю ніводнай акцыі, бачыла і Дзень Волі, і Чарнобыльскі шлях, і летнія пратэсты. Гэтым разам пайшла на мерапрыемства адная, але на месцы сустрэла шмат знаёмых. Міліцыянты спынілі мяне потым ужо ў метрапалітэне, проста падышлі, нічога не патлумачылі і папрасілі прайсці з імі ў пастарунак. Адпусцілі хутка, але, як сведчыць позва, зноў чакаюць мяне 15 верасня».

З бацькамі ў Грэты палітычныя погляды моцна адрозніваюцца, але яны не жывуць разам, таму ў такія моманты дзяўчына сама за сябе адказвае. Сябры раяць ёй не ісці другім разам у міліцыю, але яна не лічыць сябе злачынкай, таму мае намер весці з праваахоўнікамі адкрыты дыялог.

Цікава, што бацька дзяўчыны родам з Расеі, а маці - полька. Яна ж уважае сябе за беларуску. Беларускую мову Маргарыта самастойна пачала вучыць нядаўна. На жыццё ж зарабляе перакладамі з кітайскай.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыі ўжо былі выпісаныя першыя штрафы: 460 рублёў павінен заплаціць дзяржаве актывіст Станіслаў Паўлінковіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках