26 красавiка 2024, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь атрымала ад Расеі крэдыт, каб вярнуць папярэдні крэдыт

11
Беларусь атрымала ад Расеі крэдыт, каб вярнуць папярэдні крэдыт

«Кругаварот грошай» у луканоміцы супярэчыць здароваму сэнсу.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні міністэрства фінансаў краіны, паведамляе БізнэсЦэнзар са спасылкай на Інтэрфакс.

«15 верасня сродкі дзяржаўнага фінансавага крэдыту РФ у поўным аб'ёме залічаны на рахунак міністэрства фінансаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Урад Расеі ў жніўні 2017 года ўхваліў праект пагаднення аб выдаванні дзесяцігадовага дзяржкрэдыту Беларусі на суму $700 млн.

Крэдыт будзе выплачвацца штогадовымі ратамі - у красавіку і кастрычніку - пачынаючы з 2018 года. Сума ратаў будзе паступова расці: з 2,5% ад сумы ў першыя некалькі гадоў да 9,5% у красавіку і кастрычніку 2027 года.

Стаўка - 6-месячны LIBOR плюс маржа, якая разлічваецца як розніца паміж прыбытковасцю даляравых еўрабондаў РФ з выплатай праз 7 гадоў і разліковай стаўкай 7-гадовага адсоткавага свопу ў далярах ЗША.

Крэдыт прызначаны на рэфінансаванне абавязанняў Беларусі перад Расеяй па раней атрыманай пазыцы. Прынцыповая дамоўленасць аб выдзяленні крэдыту была дасягнутая на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у пачатку красавіка гэтага года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках