22 траўня 2024, Серада, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захад узяў пад «паветраны каўпак» вучэнні Расеі і Беларусі

4
Захад узяў пад «паветраны каўпак» вучэнні Расеі і Беларусі
ФОТА: WEBASTRO.NET

За манеўрамі сочыць разведвальная авіяцыя NATO.

Не менш за шэсць вайсковых самалётаў ЗША і іх заходніх хаўруснікаў у пятніцу былі задзейнічаны ў разведвальнай аперацыі паблізу расейскіх і беларускіх межаў, як мяркуецца, у мэтах сачэння за вучэннямі «Захад-2017», сведчаць звесткі заходніх авіяцыйных сайтаў, якія адсочваюць рухі вайсковай авіяцыі, піша newsader.com.

Паводле іх звестак, у разведвальных палётах бралі ўдзел вайсковыя самалёты ЗША, Нямеччыны, Францыі, Даніі, а таксама Швецыі.

Так, у пятніцу да Калінінградскай вобласці з боку Балтыкі здзейсніў падлёт стратэгічны выведвальны самалёт ВПС ЗША RC-135W з бартавым нумарам 62-4138, які выляцеў з авіябазы Мілдэнхол у Вялікабрытаніі, які на працягу некалькіх гадзін вёў радыёэлектронную разведку ля расейскіх межаў. Ля ўзбярэжжа вобласці былі таксама зафіксаваныя выведвальныя палёты амерыканскага патрульнага супрацьлодкавага самалёта ВМС ЗША P-8A Poseidon з бартавым нумарам 168762, які падняўся з авіябазы ў Шаўляе (Літва), нямецкага патрульнага супрацьлодкавага P-3C Orion і дацкага разведвальнага самалёта CL60.

У паветранай прасторы Польшчы паблізу расейскіх і беларускіх межаў разведку ажыццяўляў французскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання AWACS з пазыўным FAF902. Акрамя таго, у гэты ж час ля расейскага ўзбярэжжа на поўдні Балтыкі курсіраваў шведскі выведвальны самалёт Gulfstream 4 з бартавым нумарам 102002 і пазыўным SVF622.

Як паведамлялася, у чацвер, у першы дзень стратэгічных расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» адразу сем самалётаў ЗША, Вялікабрытаніі, Даніі, Швецыі і камандавання NATO вялі разведку ля расейскіх і беларускіх межаў.

У чацвер таксама на фоне афіцыйна распачатых вучэнняў «Захад 2017» на авіябазу Фэрфорд у Вялікабрытаніі былі перакінутыя тры стратэгічных бамбавікі ВПС ЗША B-52H, здольныя несці ядзерную зброю. Да гэтага ў Еўропе ўжо знаходзіліся два амерыканскія стратэгічныя бамбавікі - B-1B і B-52H.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках