26 красавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія праваабаронцы запатрабавалі спыніць ціск на адвакатаў

Беларускія праваабаронцы запатрабавалі спыніць ціск на адвакатаў
Фото: svaboda.org

У Беларусі павінен спыніцца пераслед адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі заклікалі спыніць атэстацыйныя праверкі адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў, піша сайт ng.ru.

«Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці, патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць умяшальніцтва дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры і забяспечыць яе незалежнасць на заканадаўчым узроўні шляхам унясення адпаведных змяненняў у дзейнае заканадаўства», - гаворыцца ў супольнай заяве беларускіх праваабарончых арганізацый. Пад супольнай заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр «Вясна», РПГА «Беларускі Хельсінскі камітэт», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», РГА «Прававая ініцыятыва», ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр» і іншыя. Акрамя таго, праваабаронцы заклікалі спыніць ціск на адвакатаў, якія ажыццяўляюць абарону фігурантаў палітычна матываваных спраў і спраў, звязаных з абаронай правоў чалавека.

Раней Міністэрства юстыцыі правяло праверкі адвакатаў Менскай гарадской і Магілёўскай абласной калегій адвакатаў, паводле вынікаў якой была прызначаная пазачарговая атэстацыя шэрагу адвакатаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках