26 красавiка 2024, Пятніца, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты абралі найлепшы беларускі музычны альбом 2017 года

1
Экспэрты абралі найлепшы беларускі музычны альбом 2017 года

Крытыкам давялося выбіраць з 119 альбомаў.

За першыя шэсць месяцаў 2017 года беларускія музыкі выпусцілі 119 альбомаў. Так, менавіта 119 альбомаў - гэта шмат. Сайт Experty.by вывучыў кожны з іх, склаў рэйтынг і абвясціў, што ганаровае першае месца атрымлівае менскі гурт арт-рокераў Tonqixod, выдаў на свеце дыск пад назвай «Колер, якога няма», піша сайт kyky.org.

Хто такія Tonqixod

Трое мужчын, якія надумалі стварыць гурт у 2012 годзе. У 2014 музыкі выдалі дэбютны альбом «Прадмова», які сабраў гару ўзнагарод на штогадовай беларускай прэміі Experty.by 2015. У тым ліку перамог у намінацыі «Найлепшы рок-альбом», апярэдзіўшы культавага Лявона Вольскага.

«Колер, якога няма» - другая поўнафарматная праца Tonqixod. На гэты альбом, дарэчы, музыкам дапамаглі назбіраць звычайныя людзі праз краўдфаўндынг.

«Гэта пафас у дазволеных дозах, рок ва ўсіх іпастасях і спроба яго дэканструкцыі, сціплая ф’южанутасць з элементамі непрыкрытага таннага цырка», - вось так нясціпла кажуць музыкі Tonqixod пра свой новы дыск.

Дарэчы, паслухаць найлепшы альбом года можна будзе 29 верасня, у малой зале тэатра імя Янкі Купалы.

А тут можна даведацца, якія яшчэ музычныя альбомы беларусаў увайшлі ў топ-10 найлепшых паводле версіі Experty.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках