8 траўня 2024, Серада, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Да Беларусі занадта шмат пытанняў

8
Дзмітрый Тымчук: Да Беларусі занадта шмат пытанняў

Спецслужбы Беларусі ведалі пра спецаперацыю ФСБ РФ, якая праводзіцца ў дачыненні да Паўла Грыба.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук:

- Стан ўкраінца Паўла Грыба, які ўтрымліваецца ў Расеі, пагаршаецца - заявіў бацька выкрадзенага ўкраінца.

Зразумела, што мы павінны рабіць усё магчымае для вызвалення з засценкаў расейскага гестапа нашага суайчынніка.

Але мы дагэтуль не атрымалі адказу ад уладаў Беларусі на пытанне - якім чынам на тэрыторыі гэтай краіны расейскія спецслужбы праводзяць спецаперацыі супраць грамадзян Украіны. Невыразныя выслоўі намесніка міністра замежных спраў Беларусі Краўчанкі («спадзяемся, што гэта не абвострыць стасункі Беларусі з Украінай») дазвольце адказам не лічыць.

Тут бачыцца два варыянты:

Варыянт 1. Спецслужбы Беларусі ведалі пра спецаперацыі ФСБ РФ, якія праводзяцца (а, ведаючы маштаб працы дзяржбяспекі РБ, гэта не выглядае фантастыкай), дазволілі яе правесці (а то і аказалі дапамогу) і, такім чынам, зрабілі Беларусь саўдзельніцай гэтай антыўкраінскай акцыі.

У гэтым выпадку запэўніванні Лукашэнкі ў ліпені гэтага года ў кантэксце вучэнняў «Захад-2017», што тэрыторыя Беларусі не будзе выкарыстоўвацца для агрэсіі супраць Украіны, выглядае, мякка кажучы, хітрасцю.

Варыянт 2. Расейскія спецслужбы выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі для спецаперацый супраць грамадзян Украіны па-за ведама ўладаў РБ. Прасцей кажучы, улады РБ не кантралююць уласную краіну і, адпаведна, не нясуць адказнасці за дзеянні расейцаў на яе тэрыторыі.

У гэтым выпадку ліпеньскія запэўніванні Лукашэнкі выглядаюць зусім як анекдот.

Афіцыйнаму Менску відавочна не перашкаджала б нарэшце растлумачыць. Занадта шмат узнікла пытанняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках