26 красавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Захад-2017»: Расейскі верталёт нанёс авіяўдар па журналістах

105
«Захад-2017»: Расейскі верталёт нанёс авіяўдар па журналістах

Два чалавекі трапілі ў шпіталь з цяжкімі раненнямі.

На расейска-беларускіх вучэннях «Захад-2017» верталёт Ка-52 даў залп па натоўпу гледачоў. У выніку інцыдэнту два чалавекі патрапілі ў шпіталь з цяжкімі раненнямі, а таксама згарэлі два аўтамабілі, паведамляе 66.RU са спасылкай на крыніцу.

«Яны ляцелі на аб’ект, заставалася метраў 500, па заданню на баявым шляху ўключаюцца ланцуга ўзбраення, яны ўключылі, але там нешта закарацілі, і ракеты сышлі самі. У аскепкаў разлёт вялікі, згарэлі як мінімум два аўтамабілі, два чалавекі атрымалі цяжкія траўмы, цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі. Гэта была трэніроўка перад нейкай паказухай. Пацярпелі, хутчэй за ўсё, журналісты», - паведаміла крыніца.

Інцыдэнт адбыўся на палігоне «Лужскі» пад Санкт-Пецярбургам. 18 верасня яго наведаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Хутчэй за ўсё інцыдэнт адбыўся як раз раніцай у гэты дзень, але пра яго замаўчалі.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках