26 красавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп: У ЗША ёсць моц, цярпенне

2
Дональд Трамп: У ЗША ёсць моц, цярпенне
Дональд Трамп

Цяпер неабходна, каб усе краіны ізалявалі рэжым паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына.

Калі ЗША будуць вымушаныя абараняцца, яны могуць знішчыць Паўночную Карэю. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступу на 72-й сесіі Генасамблеі ААН, паведамляе «Гордан».

«Калі мірныя народы і краіны будуць назіраць за гісторыяй з боку, сілы разбурэння будуць нарошчваць магутнасць, якая пагражае іншым нацыям. Ніхто гэта не робіць горш, чым жудасны рэжым у Паўночнай Карэі, які адказвае за смерць мільёнаў паўночнакарэйскіх грамадзян, за забойствы, катаванні і прыгнёт... ЗША валодаюць велізарнай моцай і цярпеннем, але калі нас прымусяць абараняць сябе і хаўруснікаў, выбару ў нас не будзе, акрамя як цалкам знішчыць Паўночную Карэю. Мы спадзяёмся, што гэтага не спатрэбіцца... » - заявіў Трамп.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што адмова ад ядзернай зброі - «адзінае прымальная будучыня». Ён таксама падзякаваў краінам, якія прагаласавалі за санкцыі супраць КНДР.

«Але гэтага пакуль недастаткова. Цяпер неабходна, каб усе краіны ізалявалі рэжым Кім Чэн Ына, пакуль ён не спыніць свае варожыя паводзіны», - сказаў ён.

Нагадаем, 29 жніўня паўночнакарэйская балістычная ракета «Хвасон-12» праляцела над Японіяй і ўпала ў Ціхім акіяне. Лідар КНДР абвясціў пра пачатак «вайсковай аперацыі ў Ціхім акіяне».

3 верасня ў Паўночнай Карэі прайшло шостае з 2006 года ядзернае выпрабаванне.

11 верасня ўсе 15 сябраў Рады Бяспекі ААН падтрымалі праект рэзалюцыі аб узмацненні жорсткасці санкцый у дачыненні да Паўночнай Карэі.

15 верасня Паўночная Карэя запусціла балістычную ракету ў паўночна-ўсходнім кірунку. Ракета праляцела над японскім востравам Хакайда і ўпала ў Ціхім акіяне на адлегласці блізу 2 тысяч км на ўсход ад Хакайда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках