26 красавiка 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы гарадзенскага чыгуначніка нарабіў шуму

159
Крык душы гарадзенскага чыгуначніка нарабіў шуму
АЛЯКСЕЙ КАСАБУЦКІ

Чыноўнікі замітусіліся пасля ліста супрацоўніка БЧ з Гародні на сайт Charter97.org.

Нагадаем, 30 жніўня Charter97.org апублікаваў ліст слесара-электрыка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі рэзерву праваднікоў Гародні Аляксея Касабуцкага пра стан справаў на БЧ.

Адразу пасля публікацыі ліста на працоўнага пачалі ціснуць.

«Сёння адчыняю дзверы з кватэры – і запіска вывалілася са шчыліны дзвярнога праёму: “Закрый свой рот, едзь з Беларусі”. Толькі слова “едзь” было на ненарматыўнай лексіцы. Не ведаю, што будзе заўтра, але я вельмі веру, што з Божай дапамогай неяк пачне наладжвацца», – паведаміў Аляксей Касабуцкі сайту Charter97.org.

На наступны дзень, калі Касабуцкі прыйшоў дадому, каля дзвярэй ягонай кватэры быў рассыпаны невядомы белы парашок і таксама ляжала запіска з тым самым зместам. Слесар напісаў заяву ў міліцыю.

1 верасня на ўчастак Белчыгункі ў Гародні прыязджаў кіраўнік Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Як прайшла гэтая сустрэча, Аляксей Касабуцкі распавёў сайту Charter97.org:

«Іхні прыезд на мой зварот быў пабудаваны не ў форме зносінаў і выяўлення праблемаў і шляхоў іх развязання, а наадварот, гэты быў допыт мяне аднаго ў пытаннях звароту да кіраўніка чыгункі. Хачу адзначыць, што на сход усіх ахвотных чыгуначнікаў не пусцілі, а ў асноўным прыйшлі выбраныя, з якімі з вечару быў праведзены выразны інструктаж. Так, праваднікі складу 77/78 паведамлення Гародня-Масква заяўлялі, што ў іх з біяпрыбіральнямі ўсё добра.

Гэты допыт з прадузятасцю доўжыўся тры гадзіны, дзе я стаяў і адказваў на пытанні кіраўніка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, а ён сядзеў, не было крэслаў для ўсіх ахвотных. Супрацоўнікі чыгункі (а насуперак забаронам прыйшлі і тыя, каму кіраўніцтва забараніла) цягам усяго часу майго допыту выяўлялі жаданне выказацца, але ім ні разу за тры гадзiны не далі магчымасці гэтага зрабіць.

Я прапаноўваў больш за трыццаць разоў даць народу слова, але кіраўнік аддзялення столькі сама разоў растлумачыў, што тут няма народа і людзей, а ёсць супрацоўнікі. На заканчэнне сходу ён спытаў, ці ёсць пытанні, але людзі, якія зразумелі, што ўсё гэта бескарысна, проста маўчалі.

Кіраўнік Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі разам са сваёй світай сам абвесціў, як прысуд пасля допыту, што ўсё, што напісана ў звароце, няпраўда.

Мяне прымушаюць папрасіць прабачэння і напісаць зварот на сайт Charter97.org і ва ўсе інстанцыі, што я памыліўся ці быў на эмоцыях, калі пісаў, ці мяне нехта прымусіў усё гэта напісаць. Пісаў я на аснове сваіх назіранняў, працы і ўлічваючы меркаванне калектыву, які рыхтуецца правесці пісьмовае галасаванне пра недавер або давер кіраўніку Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Вы спытаеце, чаму ні разу не згадаў ягоныя імя і прозвішча, дык гэта з той прычыны, што ён перад сходам нават не знайшоў час нам назвацца з імем і па бацьку. Ён з намі з усімі размаўляў як з быдлам, на нашы пытанні падчас гутаркі не адказаў, а задаваў пытанне на пытанне. Мы для яго ніхто, мы рабы, а ён кароль.

Задумайцеся, за каго вы нас прымаеце, паважаныя кіраўнікі Беларускай чыгункі?

У ходзе гутаркі з боку кіраўніцтва з аддзялення дарогі былі адны суцэльныя правакацыі, выварочванне навыварат асабістага жыцця і абвінавачванні на мой адрас.

Я люблю сваю працу, і няхай мяне звольняць, але я буду стаяць за праўду, за якасць абслугоўвання і бяспеку пасажыраў.

У мяне цяпер разрываецца тэлефон, некалькі разоў зараджаў: больш за 100 званкоў са словамі падтрымкі і падзякай ад простых працоўных-чыгуначнікаў...».

Напісаць каментар 159

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках