26 красавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бостане знайшлі «капсулу часу»

3
У Бостане знайшлі «капсулу часу»

Капсула часу датуецца чэрвенем 1915 года.

Тры студэнты Бостанскага ўніверсітэта знайшлі «капсулу часу» ва ўзросце больш за 100 гадоў, напоўненую шэрагам артэфактаў, у тым ліку там была газета, выпушчаная 102 гады таму, паведамляе Хроника.инфо са спасылкай на Fainaidea.

Эма Пертэл, Сара Манкі і Адам Мамфард выявілі капсулу часу падчас працы ў архіве Бостанскага ўніверсітэта. Перабраўшы мноства папераў, яны заўважылі медны кантэйнер памерам з тостар унутры адной са скрынак.

"Я адразу падумала, што гэта капсула часу", – сказала Пертэл у інтэрв'ю ўніверсітэцкаму выданню BU Today. Капсула часу датуецца чэрвенем 1915 года, менавіта тады пачалося будаўніцтва збройнай палаты Нацыянальнай гвардыі. Капсула, відаць, была знойдзеная ў 2002 годзе, калі тут быў размешчаны архіў універсітэта, але пра яе зноў забыліся яшчэ на 15 гадоў.

Унутры капсулы былі розныя прадметы: інструкцыя з Масачусэцкага суда ад 1914 года, нумар газеты Boston Daily Advertiser ад 1915 года, некалькі манетаў, карта метро і фатаграфіі.

"Я проста ўражаны дзіўна добрым станам некаторых з гэтых рэчаў, бо ім цяпер больш за 100 гадоў", – падзяліўся сваімі ўражаннямі Мамфард.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках