26 красавiка 2024, Пятніца, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік ПДВ Расеі Сердзюкоў зламаў хрыбетнік

139
Начальнік ПДВ Расеі Сердзюкоў зламаў хрыбетнік
Фота: mil.ru

Генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў быў адным з арганізатараў акупацыі Крыма.

Камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі (ПДВ) Расеі генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў атрымаў цяжкія траўмы ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Мурманскай вобласці. Пра гэта «Ленте.Ру» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй, і пацвердзіла іншая крыніца ў міністэрстве ўнутраных спраў Расеі.

Аўтакатастрофа адбылася 15 верасня а 14.45, аднак пра гэта стала вядома толькі 19 верасня. У мікрааўтобус генерала, які рухаўся ў картэжы ў суправаджэнні машын вайсковай аўтаінспекцыі, урэзаўся аўтамабіль Chevrolet Lanos. Мікрааўтобус перакуліўся.

На YouTube размешчаны відэазапіс сутыкнення.

55-гадовы генерал-палкоўнік у цяжкім стане, з сур'ёзнай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам хрыбетніка быў дастаўлены ў рэанімацыю шпіталя Паўночнага флоту. У ягонага намесніка генерал-маёра Уладзіміра Качаткова - шматлікія пераломы.

Акрамя таго, траўмы ў выніку аварыі атрымалі памочнік галоўнакамандуючага і ягоны ад'ютант. У кіроўцы мікрааўтобуса - невялікія ўдары.

Кіроўца Chevrolet, 34-гадовы жыхар Мурманска, ад атрыманых траўмаў памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі. Ягоная жонка з цяжкімі траўмамі шпіталізаваная. Двое іх сыноў, 16 і 17 гадоў, атрымалі невялікія ўдары, распавялі крыніцы выдання.

У міністэрстве абароны Расеі прызналі, што камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі краіны Андрэй Сердзюкоў знаходзіцца ў шпіталі пасля аўтамабільнай аварыі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Стан здароўя камандуючага «характарызуецца медыкамі як здавальняючы, ягонаму жыццю нічога не пагражае», праінфармавалі ў дэпартаменце інфармацыі Мінабароны.

Сердзюкоў быў прызначаны камандуючым ПДВ РФ 4 кастрычніка 2016 года.

Газета «Известия» называла Сердзюкова, які служыў ў 2014 годзе першым намеснікам камандуючага войскамі Паўднёвай вайсковай акругі, «арганізатарам бліскучай аперацыі» ў Крыме.

Расея анэксавала Крым пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года, якому папярэднічала акупацыя паўвострава расейскімі вайскоўцамі.

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках